Што можна і нельга рабіць пры падрыхтоўцы да Вялікдзеня?

Што можна і нельга рабіць пры падрыхтоўцы да Вялікдзеня?

На асвячэнне дастаткова прынесці толькі фарбаваныя яйкі, тварожную пасху, соль і велікодную свечку.

Многія царкоўныя святы, Вялікдзень у тым ліку, у народзе абрастаюць традыцыямі, забабонамі, нейкімі перасцярогамі. 

На жаль, за імі, бывае, мы забываемся пра сутнасць самога свята, яго духоўны і маральны сэнс, аддаючы перавагу матэрыяльным атрыбутам. Свята Уваскрэсення Хрыста нагадвае нам пра тое, што Хрыстос уваскрэс. 

Збавіцель прыйшоў да нас, каб загладзіць грахі чалавецтва: прыняць пакуты за нас, памерці і ўваскрэснуць. Каб кожны чалавек на зямлі меў надзею на ўваскрэшанне з мёртвых.

Пост і асвячэнне ежы

Пра традыцыі свята, што трэба рабіць у гэтыя дні і чаго нельга, пра сутнаснае і паверхнаснае мы папыталіся ў Максіма Цыгеля, сакратара Лідскай епархіі.

– Вялікая субота завяршае саракадзённы пост і сімвалізуе сыход Хрыста ў ад дзеля вызвалення душ праведнікаў. Гэты дзень пачынаецца з літургіі, пасля якой асвячаюць яйкі і іншыя стравы. 

І вось тут узнікае самая вялікая путаніца з таго, што можна, і чаго нельга. Што дакладна патрэбна, дык гэта прыйсці ў храм, каб памаліцца. Нават калі так склалася, што вы не паспелі напячы кулічэй і нафарбаваць яек, больш важна трапіць на богаслужэнне. А вось проста на пяць хвілін прыйсці да храма з кошычкам, напоўненым разнасоламі, каб іх асвяціць, абясцэньвае гэтае дзейства. Бо самы галоўны яго сэнс у тым, што мы прыходзім у храм дзеля таго, каб папрасіць блаславення ў Госпада на каштаванне тых прадуктаў, ад якіх адказваліся падчас Вялікага посту.

Што асвяціць?

Некаторыя нясуць з сабой на асвячэнне амаль усё, што будзе на святочным стале: яйкі, хлеб, кулічы ды каўбасы ўсіх відаў. З аднаго боку, гэта не забаронена. Але дастаткова прынесці толькі фарбаваныя яйкі, тварожную пасху, соль і велікодную свечку. 

Дарэчы, пра афарбоўку яек. Традыцыйна яны павінны быць чырвонага колеру. У памяць пра тое яйка, якое прынесла рымскаму імператару Ціберыю Марыя Магдаліна, каб расказаць пра цуд уваскрэсення. Імператар не паверыў і сказаў, што ён хутчэй паверыць у тое, што белае яйка стане чырвоным, а не ў тое, што чалавек уваскрэс. І тут на яго вачах яйка стала чырванець. Ціберый увасклікнуў “Ваісціну Хрыстос уваскрэс!”. З тых часоў у пасхальныя дні вернікі словамі “Хрыстос уваскрэс! Ваісціну уваскрэс” вітаюць адзін аднаго і віншуюць са святам. 

Таму менавіта чырвоны колер – найбольш правільны для фарбавання яек. Для гэтага іх дастаткова адварыць у лукавым шалупінні. Нельга наносіць наклейкі або малюнкі з выявамі святых. Бо ўсё гэта звычайна ізде ў смецце, што недапушчальна. Разбіваць або лупіць перад асвячэннем яйкі таксама не варта.

Чамусьці сёння многія адышлі ад традыцыі гатаваць пасху. Але трэба ведаць, што гэта страва, якая гатуецца ў форме усечанай піраміды, сімвалізуе гроб, дзе здзейсніўся цуд Уваскрэсення Хрыстова. Таму ігнараваць яе прыгатаванне не трэба.

Калі сумеснае прыгатаванне кулічэй ды пасхі разам з роспісам яек будзе традыцыяй у вашай сям’і, якая паспрыяе яе яднанню і стане перадавацца па роду далей, гэта толькі вітаецца.

Прыборка ў хаце

Прынята думаць, што прыбіраць у хаце трэба яшчэ да чацвярга перадвелікодняга тыдня. Але як быць, калі ў вас вялікая сям’я, гарэзлівыя дзеткі ды яшчэ маюцца хатнія жывёлы? Зразумела, што хочаце вы таго ці не, смецце збіраецца. Таму трымаць жытло ў нармальным санітарным стане – гэта не толькі не грэх, але і вашы прамыя абавязкі.

Ну а вось з генеральнай прыборкай, калі не паспелі зрабіць яе да свята, можна ўжо і пачакаць.

Што павінна быць на стале

Пры падрыхтоўцы да свята не варта рабіць акцэнт на прыгатаванні розных страў. Памятайце, што Вялікдзень – гэта духоўнае свята, а не свята страўніка. Таму тыя, хто імкнецца заставіць свой стол так, каб ён ламіўся ад ежы, памыляюцца. Канешне, калі ў вас вялікая сям’я ды яшчэ чакаеце ў госці сваякоў або сяброў, без прыгатавання не абысціся. 

Але калі вы паснедаеце ў Святую нядзелю асвечаным яйкам, пасхай і кубачкам кавы, гэта ніякім чынам ні на што не паўплывае.

Для па-сапраўднаму веруючага чалавека больш важна папрысутнічаць на Усяночнай службе, падзякаваць Богу за ўсё, што маем, памаліцца за здароўе, мір і дабрабыт.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»