Паспейце наведаць экспазіцыю ў Старым замку. Хуткім часам яна будзе закрыта
У сувязі з рэканструкцыяй літаральна праз месяц будзе закрыта і дэманціравана экспазіцыя ў Старым замку.
Як паведамілі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама, гэта неабходна для правядзення зандажоў і абмераў, для далейшага прыняцця рашэння пры праектаванні.
Таму зараз ёсць, можна сказаць, апошняя магчымасць наведаць экспазіцыю музея, якая сама па сабе ўжо становіцца гісторыяй.