Свята беларускага пісьменства працягваецца ў Лідзе

На працягу дня працуюць пляцоўкі выдавецтваў краіны, дзе можна пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі і набыць самыя цікавыя беларускія выданні. А таксама атрымаць аўтограф аўтара. Адкрыецца пляцоўка "Фестываль кнігі і прэсы", якая аб'ядноўвае друкаванае слова і багатую беларускую культуру ў самых розных яе праявах. Яна таксама стане месцам сустрэч творцаў і чытачоў.
Цікавыя мастацкія і гістарычныя выставы прапануе гісторыка-мастацкі музей, Лідскі замак, мемарыяльны пакой В.Таўлая.
Запрашаюць гасцей інтэрактыўныя пляцоўкі бібліятэк, БРСМ, Белай Русі, Саюза жанчын і іншыя.
На Фестывалі кнігі і прэсы працуе і пляцоўка Гродзенскай вобласці. Можна пазнаёміцца з кніжнай спадчынай рэгіёна, у тым ліку выданнямі пра Гродзеншчыну і яе славутых сыноў, ёсць цікавыя экземпляры на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Многія кнігі былі падрыхтаваны і выдадзены абласной газетай "Гродзенская праўда".
Таксама пляцоўка Гродзеншчыны прапануе арыгінальную фотазону, якая дазволіць перанесціся ў кабінет журналіста мінулага стагоддзя.
Прадстаўлены праект "Гродзенскай праўды" "Праўнукі Перамогі" - пранізлівыя і шчырыя эсэ-лісты школьнікаў, напісаныя сучаснікамі сваім прадзядулям, якія былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны.
Побач - традыцыйная культура Прынёмання, у тым ліку пляцоўка прэзентуе традыцыі, унесеныя ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Гэта, да прыкладу, выраб мугіроў на Іўеўшчыне, сапоцкінскія пісанкі, а таксама адразу некалькі кулінарных традыцый, у тым ліку вядомая адэльская кухня, поразаўская банкуха, ваўкавыскія і слонімскія вясельныя караваі.













Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!