Таццяна Сучкова

 

1be3c25493348a4b9df133837a72a767.jpg

 

 

Таццяна Аркадзьеўна Сучкова – дзіцячая пісьменніца. Нарадзілася 4 студзеня 1956 года ў вёсцы Губачова Іванаўскай вобласці Кінешэмскага раёна (Расія). Скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Творы публікуюцца ў раённым, абласным і рэспубліканскім друку, асобнымі выданнямі, а таксама ў калектыўных зборніках і альманахах. Казкі для дзяцей і вершы перакладаліся на польскую мову. Дыпламант гарадскога конкурсу «Гэта мой горад» (2003). Лаўрэат прэміі А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама (2009). Вершы Таццяны Сучковай сталі тэкстамі песень беларускіх кампазітараў і ўвайшлі ў падручнікі па музыцы для школьнай праграмы. За ўдзел у рэспубліканскім конкурсе з кнігай вершаў і казак «Тёплый дождик» удастоена дыплома Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2007). Таксама пісьменніца ўзнагароджана медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру». Працуе ў дзіцячай бібліятэцы № 6 г. Гродна. Піша на рускай і беларускай мовах.

ГРОДНА 

Наш Гродна – жамчужына Нёмана, 

У светлых карунках садоў, 

Ты поўны птушына гагоману, 

Ты зроблены з яркіх дамоў, 

Змазаікі фабрык, заводаў, 

Праменьчыкаў, кветак, агнёў, 

Вясёлых садкоў-карагодаў, 

Вясёлкавых школ-караблёў. 

З праспектаў і вуліц бясконцых, 

І многіх рэклам і вітрын, 

З фантанаў і кропелька ў сонца, 

Сучасных і хуткіх машын. 

З каштанава-ліпавых сквераў

І зелені пышных бароў. 

У пацерках Нёмана бераг, 

І ззяюць падковы мастоў. 

Сатканы ён з траў і расінак, 

Зкаменьчыкаў, зорных вятроў, 

Як снег, дзьмухаўцоў-аблачынак, 

З мядова-шаўковых кустоў, 

З вясёлкі і зоркавых сцежак, 

Царкоўных, касцёльных званоў

І гродзенцаў шчырых усмешак,

І лёгкіх, як пух, матылькоў.

 

ГАРАДНІЧАНКА

Рачулка з назваю Гараднічанка

Ля дрэў зялёных бегла ранкам,

Як змейка, хвосцікам віляла,

У парку ўзгорак абдымала,

Кружылася між ліп і клёнаў,

Хавалася ў кустах зялёных,

Ляцела весела праз горад,

Спявала звонка каля бору,

І да рамонкавай палянкі

Спяшалася Гараднічанка, 

І бегла па пяску са звонам,

Нарэшце ўсё ж нырнула ў Нёман.

БЛАКІТНЫ ПРАСТОР

Блакітныя вочы

Празрыстых азёр,

Рачулка стракоча

Паміж сініх гор.

Тут пах верасовы,

Шуміць сіні бор,

Палёў васільковых

Блакітны прастор.

Плывуць хмаркі-гусі

Ў блакіт светлых зор:

Люблю Беларусі

Блакітны прастор.

Редакция газеты «Гродненская правда»