У гарадскім парку Смаргоні адкрылі выставу мастацкіх работ «Дажыначны вернісаж»

У гарадскім парку Смаргоні адкрылі выставу мастацкіх работ «Дажыначны вернісаж»

Выстава мастацкіх работ навучэнцаў Смаргонскай, Жодзішкаўскай і Сольскай  дзіцячых школ мастацтваў размясцілася ў гарадскім парку. Юныя мастакі прадставілі свае творы, прысвечаныя святу “Дажынкі”. Больш за 50 работ. Па словах загадчыцы мастацкага аддзяленя Смаргонскай ДШІ Святланы Дзенісенка, да выставы дзеці рыхтаваліся амаль два месяцы.

ee121c0c25a794d220bc92bc2dcc6dc7.JPGcc6f49d0369fbf28cf35eb9439905ede.JPG37f489c522a300bf4191dc7432fed83e.JPG8ed062a931385e34e7bd7317adfc8216.JPG7a11b3adab7850defe813b040d1a1e45.JPG

– Работы юных аўтараў, выкананыя ў розных тэхніках, уражваюць, – прызналася жыхарка Смаргоні Людміла. – Тут знайшлі адлюстраванне вечныя тэмы складанай сялянскай працы, прыгажосці і багацця нашага краю. Ускормленыя сонцам каласы, усмешлівыя жанчыны ў народных строях, залатыя нівы – дзеці папрацавалі выдатна.

IMG_3793.JPGIMG_3794.JPGIMG_3807.JPGIMG_3810.JPG
3e0d54ac49b5f435046f13e44b4831f1.JPG3d806474beadcbe8c6a36cac2aa9a342.JPG