У гарадскім парку Смаргоні адкрылі выставу мастацкіх работ «Дажыначны вернісаж»
Выстава мастацкіх работ навучэнцаў Смаргонскай, Жодзішкаўскай і Сольскай дзіцячых школ мастацтваў размясцілася ў гарадскім парку. Юныя мастакі прадставілі свае творы, прысвечаныя святу “Дажынкі”. Больш за 50 работ. Па словах загадчыцы мастацкага аддзяленя Смаргонскай ДШІ Святланы Дзенісенка, да выставы дзеці рыхтаваліся амаль два месяцы.
– Работы юных аўтараў, выкананыя ў розных тэхніках, уражваюць, – прызналася жыхарка Смаргоні Людміла. – Тут знайшлі адлюстраванне вечныя тэмы складанай сялянскай працы, прыгажосці і багацця нашага краю. Ускормленыя сонцам каласы, усмешлівыя жанчыны ў народных строях, залатыя нівы – дзеці папрацавалі выдатна.