У Гродна адкрылася выстава народнай творчасці майстроў Дзятлаўскага раёна
У Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылося адкрыццё выставы майстроў народнай творчасці Дзятлаўскага раёна “Добрых рук майстэрства”. Дзеячы культуры прадэманстравалі вырабы ткацтва, керамікі, выцінанкі, лозапляцення, вышыўкі, разьбы па дрэве і не толькі. Не абышлося мерапрыемства без песень і святочных віншаванняў.
– Вельмі ўдзячны ўпраўленню культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскаму абласному метадычнаму цэнтру народнай творчасці за дапамогу ў арганізацыі выставы “Добрых рук майстэрства”. Лічу, што важна дэманстраваць працу раённых майстроў на абласным узроўні. Менавіта такія сустрэчы натхняюць людзей на захаванне спрадвечнай культуры. Радуе, што выставы такога фармата праводзяцца на Гродзеншчыне некалькі разоў на год, – падкрэсліў загадчык сектара культуры Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько.

Да падтрымкі рэгіянальных аўтэнтычных майстроў заклікала намесніца дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч. На яе думку, гэта станоўча ўплывае на ўзровень адукацыі і патрыятызму сярод моладзі.
– Справаздачныя выстаўкі раёнаў адбываюцца на базе Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці штогод. Кожны раён па чарзе расказвае пра сябе, прывозіць аўтэнтычныя экспанаты, а фальклорныя калектывы гатуюць запальныя спевы. Дзякуючы гэтаму, будучыя экскурсаводы, што зараз наведваюць вышэйшыя навучальныя ўстановы і каледжы горада, набываюць унікальныя веды для працы, а школьнікі бачаць яскравы прыклад любові да малай Радзімы, – сказала Наталля Рамановіч.

Напачатку мерапрыемства госці паслухалі ўнікальныя дзятлаўскія спевы. Самыя бойкія нават станцавалі беларускую польку. Культура здольная па-сапраўднаму аб’ядноўваць жыхароў нашага прыгожага краю.

– Прыемна, што справаздачныя выставы майстроў народнай творчасці раёнаў Гродзеншчыны сталі добрай традыцыяй. Яны дазваляюць большай колькасці людзей пабачыць высокі ўзровень традыцыйнай культуры ў вобласці. Безумоўна, такія культурныя сустрэчы натхняюць на плённую працу тых, хто працуе на ніве аўтэнтычнай культуры. Носьбіты традыцыйнай спадчыны ўжо ў дастаткова сталым узросце. Трэба і далей развіваць іх справу, – сказаў загадчык аддзела культурна-асветніцкай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Давыдзік.

Трэба зазначыць, што выстава “Добрых рук майстэрства” чакае гродзенцаў і гасцей горада да 15 снежня. Наведаць яе можна ў любы дзень з 8:00 да 17:00.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!