У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся круглы стол, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі

У рамках мерапрыемства была арганізавана выстава рукапісных часопісаў і газет часоў Вялікай Айчыннай вайны.

IMG_3657.JPG

 У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся круглы стол на тэму “80 гадоў Вялікай Перамогі: бібліятэчныя ініцыятывы і праекты”.

Яго арганізатарамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім. Я.Ф. Карскага. 

У рамках мерапрыемства была арганізавана выстава рукапісных часопісаў і газет часоў Вялікай Айчыннай вайны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, ўпершыню прадстаўленая на рэгіянальным узроўні. Яго прадставіла загадчык навукова-даследчага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Маря Шопіна.

IMG_3662.JPG

Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Бабукін прадставіў новыя выданні, падрыхтаваныя спецыялістамі бібліятэкі. Гэта “Газетныя старонкі чытаю сэрцам” (збор газетных выразак, дзе адлюстраваны падзеі Вялікай Айчынная вайны) і “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі” (зборнік плакатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны).

Таксама супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага, Лідскай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы, Смаргонскай, Воранаўскай і Іўеўскай раённых бібліятэк падзяліліся сваім вопытам ў асветніцкай дзейнасці па папулярызацыя літаратуры, арганізацыі круглых сталоў, чытанняў, конкурсаў электронных праетаў, прысвечаных тым падзеям.

IMG_3671.JPG

IMG_3669.JPG

Ларыса Верамейчык, намеснік дырэктара Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага падзялілася сваімі ўражаннямі пра круглы стол:

photo_2025-09-06_14-05-20.jpg

- Вельмі рада, што атрымала магчымасць прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве. Таму што, нягледзечы на тое, што мы з калегамі займаемся адной справай, у кожнага з нас ёсць свае метады ў рабоце, якімі мы шчыра дзелімся адзін з адным. Сапраўды, ёсць унікальныя, цікавыя праекты, якія можна пераняць. 

80 гагоў Перамогі над фашысцкімі захопнікамі – гэта знакавая дата для нашай краіны і вялікі пласт інфармацыі, пра які мы маем неабходнасць расказваць падрастаючаму пакаленню ўжо на іх мове. Напрыклад, намі распрацаваны электронны праект “Лічбавая памяць Брэстчыны”, дзе размешчаны пераведзеныя ў электронны фармат копіі рэгіянальных перыядычных выданняў, якія выходзілі ў перыяд Вялікай Айчыннай на тэрыторыі Брэстчыны, а таксама фоготаздымкі, плакаты. Нездарма кажуць, што бібліятэка – гэта інстытут захавання памяці. І мы робім усё, каб адпавядаць гэтаму вызначэнню.

photo_2025-09-06_14-05-19.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»