У музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы дзейнічае выстава, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі

У музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы дзейнічае выстава, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі

Музейныя супрацоўнікі праводзяць па некалькі экскурсій у дзень.

Падчас канікул у музеі Вавёркі пануе асаблівае  ажыўленне, пiша beresta.by. Музейныя супрацоўнікі праводзяць па некалькі экскурсій у дзень, што невыпадкова: адзін з самых незвычайных музеяў краіны вельмі запатрабаваны і папулярны на Гродзеншчыне і не толькі. Як раз цяпер там дзейнічае выстава “Гэта наша з табой біяграфія”, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.

img_9925_3.jpgimg_7147.jpgimg_7152.jpg

На здымку: навуковы супрацоўнік музея Вавёркі Андрэй Самкоў знаёміць школьнікаў з экспазіцыяй “Гэта наша з табой біяграфія”.

Праз экспанаты з фондаў музея адлюстроўваецца гісторыя цэлага пакалення землякоў, робіцца акцэнт на атрыбутах і сімвалах савецкай эпохі, якія мелі маральную каштоўнасць.  Значкі з савецкага дзяцінства, працоўныя ўзнагароды, тэматычныя паштоўкі, фотаздымкі лідара пралетарыяту Уладзіміра Леніна – усе гэтыя рэчы беражліва захоўваліся ў сем’ях і ў свой час былі перададзены музею Вавёркі. Памятныя сувеніры ад дэлегацый з братніх краін, бюст Леніна некалі былі часткай савецкага інтэр’еру. Усе гэта – наша памяць. І задача дарослых – растлумачыць дзецям, што захоўваць яе  трэба нягледзячы на ўсе супярэчнасці.

img_7155.jpgimg_7162.jpgimg_7167.jpgimg_7172.jpgimg_7177.jpgimg_7174.jpgimg_7180.jpgimg_7182.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»