У Залессі адзначылі 255-гадовы юбілей Міхала Клеафаса Агінскага

У Залессі адзначылі 255-гадовы юбілей Міхала Клеафаса Агінскага

25 верасня ў Залессі адбылося свята “Вяртанне Паўночных Афін”, якое прымеркавалі да 255-гадовага юбілею Міхала Клеафаса Агінскага, паведамляе "Светлы шлях".

Яскравае тэатралізаванае адкрыццё свята, выступленне настаўнікаў Залескай і Сольскай школы мастацтваў  - з першых хвілін тут запанаваў святочны настрой, які не знік ні на хвіліну на працягу ўсёй імпрэзы.

120222102_1263135380705251_2763458137297395332_n.jpg

Пасля публіка перакачавала да альтанкі  Амеліі, дзе музыка Алесь Лось і жаночае “ТрыА” прадставілі культурна-пазнавальную  праграму. У аранажарэі правялі  прэзентацыю выставы, на якой былі прадстаўлены работы Алеся Лася і Яўгеніі Ліс, а таксама фотаздымкі самабытных мясцовых музыкаў і батлейкі.

120262171_638312126871951_5395978862765708794_n.jpg

Для жадаючых – праводзілі экскурсію па музею-сядзібе, арганізавалі гульню-падарожжа па пейзажнаму парку 19 стагоддзя. Працавалі тэматычныя пляцоўкі, фотазоны, мясцовыя і смаргонскія майстры прадстаўлялі свае вырабы, можна было пакатацца  на карэце. Супрацоўнікі музея ўручылі падарункі аўтарам кветкавых кампазіцый, якія былі прадстаўлены на конкурс.

120241772_806293030174981_127812027770878580_n.jpg120223908_410511899932936_1277536168892616662_n.jpg120195070_696909554251520_2466127155633234070_n.jpg120272180_995117270989569_2250054178922373136_n.jpg

Напрыканцы свята аматарам тэатральнага мастацтва таксама зрабілі падарунак – прадставілі спектакль Уладзіміра Драздова “Паланэз на вяртанне” ў выканнні артыстаў Мінскага абласнога драматычнага тэатра.

120299929_1295825160756284_5030505004984266073_n.jpg120221441_412785779689362_9078472933478043562_n.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»