Валянцін Семяняка

Валянцін Семяняка

Валянцін Міхайлавіч Семяняка нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Лыскава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзіцячыя гады прайшлі ў вёсцы Цяглевічы Зэльвенскага раёна на радзіме бацькоў, дзе ў 1980 годзе закончыў сярэднюю школу. Закончыў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў настаўнікам фізікі Славаціцкай школы, дырэктарам Дзяркацкай, затым – Князеўскай школ, начальнікам раённага аддзела адукацыі. Працаваў намеснікам старшыні Зэльвенскага райвыканкама. З 2018 года працуе старшынёй Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў. 

Узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”. Піша вершы з 1974 года на рускай і беларускай мовах. У 2007 годзе па прапанове супрацоўнікаў Зэльвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі асобныя вершы былі сабраны ў зборніку “На скрыжаванні”, які быў падрыхтаваны і выдадзены гэтай установай. У 2008 годзе вершы Валянціна Міхайлавіча былі надрукаваны ў зборніку вершаў паэтаў Зэльвеншчыны “Зоры над Зяльвянкай”. Друкаваўся ў газетах “Праца”, “Бераставіцкаяпраўда”, “Настаўніцкая газета”, “Гродзенская праўда”, “Літаратура і мастацтва”, у часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Пачатковая школа”. У 2013 годзе ў выдавецтве “Звязда” выйша ўзборнік вершаў паэта “Зорка залатая”. Зборнік прэзентаваўся ў Зэльвенскім раённым доме культуры, у рэдакцыі газеты “Гродзенская праўда”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2016 года. Жыве ў вёсцы Князева Зэльвенскага раёна. Піша на беларускай і рускай мовах.


НА МАЛОЙ РАДЗІМЕ

Уладзіміру Мазго

Хуценькі аўтобус па шашы імчыцца. 
Папрашу кіроўцу ў Зэльве прыпыніць:
“Дай мне, браце, выйсці, тут мая сталіца, 
Дай ізноў на сэрцы раны загаіць. 

Дай мне наталіцца водарам духмяным
Залатых палеткаў, кветкавых лугоў, 
Дай мне не забыцца, як гучаць на ранні
Над малой радзімайпесніжаўрукоў.” 

Я хачу прыпомніць кожную драбніцу, 
Што хавае памяць з колішніх гадоў. 
Каб затым напоўніць, бы каўшом з крыніцы 
Песнямі сваімі кут маіх дзядоў. 

Тут знайду я сілы для штодзённай працы, 
Тут змагунарэшцеадпачыць душой. 
Каб затым у думках зноў і зноў вяртацца 
У святыя месцы раніцы маёй. 

Тут, здаецца, болей і цяпла, і сонца. 
Тут травінцы кожнай адаб’ю паклон. 
Толькі тут шчаслівым быць магу бясконца, 
Толькі тут на явеажывае сон. 

Знаю – час не спыніш, скончыцца сустрэча, 
І вялікі горад пазаве ізноў. 
Зэльва, ты заўсёды для мяне дарэчы! 
Ты – мая радзіма, ты – мая любоў! 

10.04.2014


ПЕСНІ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ

Якім ні быў цяжкім наш час, 
Ды толькі песні не знікаюць. 
Яны надзеяй поўняць нас, 
Яны пачуцці абуджаюць. 

У Тулаве і Манцяках 
Гучаць мелодыі чароўна 
Аб тым, што выжыве ў вяках 
Любоў да Бацькаўшчыны роднай. 

Аб прыгажосці нашых рэк, 
Азёр, лясоў і ніў зялёных, 
Аб тым, што любіць чалавек, 
І што хвалюе яго сёння. 

Усё ў тых песнях – радасць, сум 
І колер чэрвеньскай вясёлкі, 
Пах першых кветак, ветру шум, 
Кахання лёс такі нялёгкі. 

Ізноў узнёслы іх палёт 
Напеўнай шчырасцю здзіўляе. 
Спявае песні мой народ – 
Жыве душа яго святая! 

1997

У ХРАМ 

На жыццёвых сцежках-пуцявінах 
Шмат чаго прыходзіцца сустрэць. 
І за ўсё мы Госпадупавінны, 
І за ўсёўдзячны, насамрэч! 

Боль і радасць, поспех і няўдачу
Ён не пасылае нездарма – 
На карысць і грошы, і нястача, 
На карысць і лета, і зіма. 

А калі даб’юць выпрабаванні, 
Раздзяліўшы душу папалам, 
Каб не ўпасці ў грэх расчаравання, 
Я прыду ў Сынкавічы – у храм. 

Тут знай дуратунак ад паразы, 
Хворую тут палячу душу, 
Тут пачую важныя адказы, 
А на штосьці сам тут адкажу. 

Пастаюся родма гутных сценаў, 
Памаўчу, паплакаўшы ў цішы, 
Упаду з малітвай на калені – 
Паклянуся болей не грашыць. 

І, адчуў шызноў у сэрцы радасць, 
Вытру з твару горкую слязу. 
Ласку Бога і Яго спагаду
З лёгкасцю па свеце панясу. 

16.09.2017