«Верабейкі» расхінулі крылы: у Лідзе адкрыўся новы арт-аб’ект
Ліда ўзбагацілася новым культурным аб'ектам – манументальна-дэкаратыўнай скульптурай «Верабейкі», натхнёнай вершам Валянціна Таўлая. У Дзень беларускага пісьменства арт-аб'ект, выкананы ў выглядзе раскрытай кнігі, прыветна расчыніў свае старонкі, запрашаючы ўсіх жадаючых дакрануцца да свету паэзіі.
Асаблівасцю скульптуры з'яўляецца тое, што тэкст верша Валянціна Таўлая прадубляваны шрыфтам Брайля. Дакрануцца да паэтычнага слова змогуць і людзі з парушэннямі зроку. Гэта пашырае межы ўспрымання мастацтва і стварае інклюзіўную культурную прастору.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!