А вы ведаеце, хто такая Марэна і навошта яе спальваць?

У панядзелак у праваслаўных пачнецца Вялікі пост.
Апошні тыдзень перад ім носіць назву Масленічны, расказвае СБ. У народзе гэты перыяд лічыцца вясёлай парой. Цягам яго прынята пячы бліны, хадзіць у госці, спяваць песні, танцаваць... Асноўнае святкаванне прыходзіцца на нядзелю. Кульмінацыяй гэтага дня з’яўляецца спальванне пудзіла Марэны — вялікай смешнай і адначасова страшнай лялькі, якую вырабляюць з саломы або ануч і звычайна прыбіраюць у жаночую вопратку, расказвае СБ.
Марэна абазначае зіму, маразы і злыя сілы. А агонь лічыцца сімвалам ачышчэння, абнаўлення, жыцця. Нашы продкі верылі, што спальванне пудзіла забяспечыць хуткі надыход лета і добры ўраджай, абароніць паселішча ад павадкаў, пажараў, хвароб і смерці, а дзяўчатам гарантуе добрае замужжа. Цікава, што сама назва «Марэна» абазначае досыць старажытнага жаночага міфалагічнага персанажа, звязанага з сезоннымі абрадамі памірання і аднаўлення прыроды.
Спальванне Марэны — вельмі захапляльнае дзеянне. кажуць, што, гледзячы на ачышчальны агонь, можна пазбавіцца ад усіх нягод і няшчасцяў, якія суправаджалі ў мінулым, і з надзеяй чакаць прыходу сонечных вясновых дзён.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!