Як зрабіць хатні сыр з кменам па адэльскіх рэцэптах

Як зрабіць хатні сыр з кменам па адэльскіх рэцэптах

Спатрэбіцца малако, тварог і некалькі гадзін цярпення.

Сёння ў нашым праекце “Рэцэпты ад гродзенскіх гаспадынь” мы зноў будзем каштаваць блюды адэльскай кухні.

Праз колькі дзён – Новы год, па ўсходняму календару, год Крысы. І калі запытаць, чым любяць паласавацца гэтыя жывёліны, найперш у галаву прыходзіць сыр. Некаторыя кажуць: міф. Так ці не – рашайце самі. Аднак чаму не прыгатаваць да святочнага стала хатні сыр з кменам? Тым больш, зрабіць яго можна загадзя.

depositphotos_30853373-stock-photo-cheese-round-homemade-with-condiments.jpg

Для сыру нам спатрэбяцца:

3 літры свежага малака, 1,5 кілаграма тварагу, 5–6 яек, 2 чайныя лыжкі солі без верху, 1 чайная лыжка соды, кмен.
Малако – галоўны інгрыдыент. Таму раім не лянавацца і схадзіць на кірмаш, дзе можна набыць свежае хатняе малако, а таксама тварог.

У кіпячае малако дадаць тварог, варыць, пакуль малако не “адсядзецца” і не стане сыроваткай. Адцадзіць на друшляк. На патэльні растапіць сметанковае масла, дадаць тварог, соль, кмен, яйкі, соду. Усё добра перамяшаць. Таміць нашу масу на патэльні на слабым агні (глядзіце, каб не падгарала і не прыставала), пакуль сыроватка не выкіпіць. Затым трэба пакласці ўсё ў міску, зверху прыціснуць і паставіць у халоднае месца. Як астыне – сыр гатовы.

Смачна есці, сябры!


i.jpg

Редакция газеты «Гродненская правда»