Акцыю “Чытаем Купалу разам” правялі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы

 Мерапрыемства прымеркавана да 136-годдзя з дня нараджэння славутага класіка, імя якога носіць універсітэт.

Акцыю распачала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, якая падкрэсліла знакавасць гэтай падзеі для ўніверсітэта.

– Шмат цудоўных твораў ёсць у Янкі Купалы, але з улікам таго, што гэты год – Год малой радзімы, хачу прачытаць твор, у які, напэўна, паэт уклаў усю сваю душу і сэрца, – зазначыла Ірына Кітурка і прачытала верш Янкі Купалы “Мая малітва”.

IMG_4972-891d6c1367.jpg
 
Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі першы прарэктар Алег Раманаў і прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзій Гачко, а таксама супрацоўнікі ўніверсітэта. Кожны з іх прачытаў любімы твор славутага класіка.

Гродзенцы, што далучыліся да акцыі і прачыталі твор Янкі Купалы, атрымалі ў падарунак памятныя сувеніры ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

IMG_5059-0ff5889db6.jpg
IMG_5238-d6342380eb.jpg
IMG_5060-8c4f3a4bec.jpg
IMG_5228-de83af2040.jpg
IMG_5156-4c907604bd.jpg
IMG_5409-5d19159b1d.jpg
IMG_5219-c4931fa6a6.jpg
rt.jpg
IMG_5109-9110eef885.jpg
IMG_5084-8b1c2771a6.jpg