На Дзятлаўшчыне сем'ям дапамагаюць падрыхтавацца да новага навучальнага года

Дзецям уручаюць канцылярскія тавары.
Рэспубліканская акцыя кожны год аб’ядноўвае нераўнадушных дзятлаўчан.
З крыснымі і патрэбнымі да навучальнага года падарункамі яны наведваюць шматдзетныя, прыёмныя сем’і, сацыяльныя ўстановы раёна, такім чынам дапамагаючы бацькам і апекунам падрыхтавацца да новага навучальнага года, піша diatlovonews.by.
Да выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу і іх бацькоў-выхавальнікаў Аляксандра і Марыны Русаўскіх завіталі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў Дзятлаўшчыны – раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, раённага савета ветэранаў, раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.


Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!