Першы тэст — ён цяжкi самы. Сёння пачынаецца першы этап рэпетыцыйнага тэставання
Старанная падрыхтоўка, горы кнiг i мноства тэстаў, заняткi дапазна ў рэпетытара i хуценька зробленая «дамашка» — думаю, гэты распарадак знаёмы многім выпускнiкам. I я праводзiла апошнi школьны год у такiм жа тэмпе. Кульмiнацыя выпускнога класа — тэсцiраванне. Нядаўна скончылася ЦТ-2020, i ўчарашнiя абiтурыенты сталi першакурснiкамi. Мiж тым сённяшнiя школьнiкi ўжо рыхтуюцца да новага выпрабавання — да першага этапу рэпетыцыйнага тэсцiравання. Дарэчы, даступны ўсе вiды праверкi ведаў: традыцыйны бланачны, анлайн i нават дыстанцыйны. Што чакае вучняў на першых тэстах, высвятляла карэспандэнт СБ.

Сiстэмна — значыць якасна

Традыцыйна праверыць свае веды можна ў тры этапы: з кастрычнiка па снежань, са студзеня па люты i з сакавiка па красавiк. Па вопыце ведаю: першы тэст даецца цяжэй за ўсё. Пасля зацяжных летнiх канiкул за некалькi навучальных месяцаў не паспяваеш паўтарыць школьную праграму i асвоiць новыя тэмы.

Кожны варыянт — розныя заданнi. У гэтым каштоўнасць рэпетыцыйнага тэсцiравання. Атрымлiваецца добра натрэнiраваць мозг i набiць руку. Вядома, пры ўмове сiстэмнай падрыхтоўкi.

— З году ў год мы назiраем, як абiтурыенты павышаюць свае веды ад першага этапу РТ да трэцяга. Паказчыкi могуць павялiчвацца вельмi значна, — дзелiцца вопытам намеснiк дырэктара па асноўнай дзейнасцi УА «Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў» Наталля Вайцяховiч. — Вядома, калi падрыхтоўка да здачы тэсцiравання старанная i добрасумленная.

Сёлета РТ пройдзе на базе больш чым 140 устаноў адукацыi. Тэндэнцыя — з кожным годам iх колькасць толькi расце.

Тэсты прапануюць па 15 прадметах. Па большасцi з iх, выключаючы мовы, абiтурыент можа выбраць мову прадстаўлення заданняў. Часцей за ўсё гэта руская.

— Правядзенне рэпетыцыйнага тэсцiравання максiмальна наблiжана да цэнтралiзаванага. Праўда, першыя этапы, як правiла, праходзяць без новаўвядзенняў, — адзначае нюансы Наталля Вайцяховiч. — На аснове праграмы ўступных выпрабаванняў РIКВ распрацоўвае спецыфiкацыю. Яе зацвярджае Мiнiстэрства адукацыi. Там пазначаны формы заданняў, як яны размяркоўваюцца па ўзроўнях складанасцi, колькi iх будзе ў частках A i В.

Гэта значыць, што сёння перад выпускнiкамi пакладуць тэсты, якiя па фармаце падобныя да цэнтралiзаванага тэсцiравання гэтага года. Са змяненняў ужо выпрабаваныя — павялiчаная колькасць адказаў у частцы А i дададзеныя заданнi першага ўзроўню складанасцi па матэматыцы i фiзiцы.

Магчымыя навацыi

Варыянты тэстаў фармiруюць з адной базы — банка тэставых заданняў. Сёння для праверкi ведаў прапануюць разнастайныя вiды РТ: бланачны, анлайн i дыстанцыйны.

— Два гады таму на сайце РIКВ упершыню з’явiлася магчымасць прайсцi тэсцiраванне дыстанцыйна, — робiць невялiкi экскурс Наталля Вайцяховiч. — Сёлета фармат таксама актуальны. Па колькасцi тых, хто звярнуўся да адпаведнай укладкi на сайце РIКВ, мы бачым: ён карыстаецца папулярнасцю. Таксама ў красавiку гэтага года мы ўвялi новы варыянт праходжання тэстаў — анлайн. Ён даволi паспяхова сябе паказаў. Многiя абiтурыенты для лепшай падрыхтоўкi праходзяць тэсцiраванне ўсiх вiдаў: спачатку пiшуць у аўдыторыях, затым — анлайн i, нарэшце, выконваюць дыстанцыйнае РТ.

Дарэчы, анлайн-тэсты з’явяцца на сайце РIКВ у дваццатых чыслах кастрычнiка. Кошт на адзiн прадмет — 7 рублёў 60 капеек. Дыстанцыйны фармат стане даступным у пачатку студзеня. Ён будзе бясплатным. Прайсцi РТ могуць не толькi выпускнiкi, але i навучэнцы ўсiх класаў, выканаць заданнi можна неабмежаваную колькасць разоў. У абодвух выпадках вынiкi з’явяцца на экране адразу.

— Самым папулярным застаецца традыцыйны бланачны вiд РТ, — робiць выснову Наталля Вайцяховiч. — Ён найбольш наблiжаны да працэсу цэнтралiзаванага тэсцiравання.

Ацэньваць тэсты будуць па ўжо прызнанай методыцы. Нягледзячы на тое, што першы этап пройдзе без новаўвядзенняў, зараз iдзе iх абмеркаванне для ЦТ-2021. А значыць, i на будучыя рэпетыцыйныя тэсцiраваннi. Дакумент спецыфiкацыi прымуць на пачатку наступнага года. Ён узгоднiць некаторыя навацыi ў тэсцiраваннi. Мэта — якасна ацанiць абiтурыентаў з розным узроўнем ведаў.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!