«З нашых слоў, падтрымкі і веры складаюцца лёсы вучняў»: «Настаўнік года» Наталля Мулярчык віншуе калег

photo_2026-10-01_23-25-27.jpg

 

 

Наталля Мулярчык, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы №7 імя А.І. Барычэўскага г. Ваўкавыска, пераможца рэспубліканскага этапу конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у намінацыі настаўнікаў пачатковых класаў:

 

– Паважаныя калегі! У гэты цудоўны восеньскі дзень ад усяго сэрца віншую вас з нашым агульным прафесійным святам – Днём настаўніка! Вы запальваеце ў сэрцах дзяцей агеньчык ведаў, вучыце іх думаць, разважаць і верыць у сябе. З нашых слоў, падтрымкі і веры складаюцца лёсы і поспехі вучняў.

 

Я ганаруся, што працую  на Гродзеншчыне ў моцнай, мудрай,  таленавітай і адданай сваёй справе камандзе. Кожны дзень мы ўсе разам пражываем маленькія дзіцячыя  перамогі і хваляванні. Жадаю вам ніколі не губляць агню ў вачах і заўсёды адчуваць падтрымку нашай цудоўнай “настаўніцкай”. Няхай наша школа застаецца месцам сілы, дзе цэняць і паважаюць працу кожнага, якая штодзённа прыносіць радасць і задавальненне, вучні натхняюць сваімі поспехамі, а дома заўсёды пануюць утульнасць і гармонія. Здароўя вам, невычэрпнай энергіі, дабрабыту і новых прафесійных перамог.

 

Са святам!

 

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 

Редакция газеты «Гродненская правда»