Web-старонка для школьнага музея і экскурсіі "Да суседзяў"

Web-старонка для школьнага музея і экскурсіі "Да суседзяў"

У Гродна прайшоў рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі. 

Тэматычная сустрэча, у назве якой заключана ўся яе сутнасць – «Музейная педагогіка: інавацыі, практыка, перспектывы развіцця», аб'яднала настаўнікаў-кіраўнікоў школьных музеяў. Як паведамляе сайт галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, пад час семінару яны абмяняліся вопытам, пазнаёміліся з экспазіцыямі дзяржаўных і школьных музеяў Гродна.

семинар 4.jpg

Значэнне семінара для кожнага з кіраўнікоў відавочна: гэта не проста падвядзенне вынікаў працы за год, але і прэзентацыя ўнікальнага вопыту, які можа дапамагчы ў развіцці музейнай справы ў Беларусі.

– У кожным рэгіёне нашай краіны ёсць унікальныя музеі, цікавыя экспазіцыі, ёсць свой унікальны вопыт, і дзякуючы падобным семінарам мы можам ім падзяліцца. Такія мерапрыемствы дапамагаюць прафесійнаму росту кожнага з удзельнікаў. Варта сказаць, што семінары такога роду праходзяць рэгулярна на рэгіянальным, абласным і рэспубліканскім узроўнях, што дае кіраўнікам музеяў магчымасць бесперапынна развівацца і ўдасканальвацца ў гэтай прафесіі, – адзначыла метадыст аддзела турызму і краязнаўства Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства Наталля Сызранцава.

семинар 2.jpg

За апошнія пяць гадоў ва ўстановах адукацыі вобласці адкрыта больш за 40 музеяў розных профіляў. Акрамя таго, 81 музей мае гістарычны профіль, 9-прыродазнаўчы, 11-літаратурны.

Актыўна набіраюць папулярнасць на Гродзеншчыне праекты, якія прыцягваюць дадатковую ўвагу моладзі да культурнага і гістарычнага багацьця краю. Так, напрыклад, у 2018 годзе стартаваў міжраённы турысцка-экскурсійны праект «Да суседзяў», прысвечаны году Малой радзімы. У рамках праекта навучэнцамі праводзіцца праца па распрацоўцы турысцка-экскурсійных маршрутаў, дзе музеі устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці, у тым ліку і народныя, з'яўляюцца адным з найважнейшых і найцікавейшых аб'ектаў маршруту. Па выніках першага этапу праекта навучэнцамі на сайтах музеяў устаноў адукацыі створаны Web-старонкі "Турыстычная карта", на якіх прадстаўлена інфармацыя аб музеях і славутасцях рэгіёну, прапанаваны экскурсіі з сеткай маршруту, а таксама з указаннем музеяў устаноў адукацыі.

семинар 3.jpg

— У нас у краіне дзейнічае 1477 музеяў ва установах адукацыі ўсіх тыпаў (ад сярэдняспецыяльных да вышэйшых). Раз існуе столькі музеяў, значыць, што столькі ж і кіраўнікоў, якіх трэба навучыць, як выкарыстоўваць і захоўваць музейныя прадметы. Семінары для кіраўнікоу музеяў устаноў адукацыі штогод ладзяцца ў розных рэгіёнах нашай краіны, і сёлета мы вырашылі такое мерапрыемства праводзіць у горадзе Гродна. Для кіраўнікоў музеяў вельмі важна пабываць у гістарычна значных месцах, якім і з’яўляецца горад Гродна і Новы замак, – падзялілася загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Аляксандра Кравец.

Редакция газеты «Гродненская правда»