Неасцярожнасць пры курэнні прывяла да пажару ў Гродзенскім раёне
Аб гэтым паведамілі ў абласным упраўленні МНС.


Па інфармацыі ведамства, паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Прыступічы паступіла ў Гродзенскі раённы аддзел па НСу днём.
- Высветлілася, што ў доме пражывае 57-гадовы мужчына. Як расказаў гаспадар, раніцай, знаходзячыся ў доме, ён курыў, пасля чаго пайшоў у суседнюю вёску. Мясцовы жыхар, выпадкова праходзячы міма, ўбачыў, што з вокнаў і дзвярэй будынка віднеюцца клубы дыму. Аб узгаранні ён паведаміў у службу "101",- расказалі выратавальнікі.

У выніку пажару знішчана маёмасць у двух жылых пакоях, закураны сцены. Неасцярожнасць пры курэнні гаспадара разглядаецца як найбольш верагодная прычына пажару.

Акрамя таго, у Гродзенскім абласным упраўленні МНС звярнулі ўвагу на тое, што курэнне - гэта адна з найбольш распаўсюджаных прычын пажараў.
- Каб прадухіліць пажары па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, не паліце ў ложку і ў ляжачым становішчы, у стомленым стане або ў стане алкагольнага ап'янення; ніколі не выкідвайце попел з попельніцы ў смеццевы кошык адразу ж пасля тушэння цыгарэты, так як вы можаце не заўважыць невялікія цьмеючыя часціцы. Пажадана зрабіць гэта не раней, чым праз 3-4 гадзіны,- нагадалі ў ведамстве.


СТОИТ ПОЧИТАТЬ
