В фермерском хозяйстве «Островецкое» погибла часть птицы. Официальный комментарий

В фермерском хозяйстве «Островецкое» погибла часть птицы. Официальный комментарий

Першы месяц новага года прынёс непрыемныя сюрпрызы для раённай птушкагадоўлі.

У фермерскай гаспадарцы «Астравецкая», якая спецыялізуецца на вытворчасці індычыны, загінула значная частка пагалоўя птушак, піша "Астравецкая праўда".

Папярэдняя прычына – атручванне соллю. Па словах першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольгі Умрыхінай, вынікі лабараторнага даследвання ўзораў загінулых птушак і кармоў, якое праводзіла Смаргонская міжраённая ветэрынарная лабараторыя, паказалі перавышэнне ўтрымання солі. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны падматэрыял для далейшага даследвання адпраўлены ў сталічную лабараторыю. Па словах Вольгі Віктараўны, на гібель птушак паўплывала і значнае зніжэнне тэмпературы паветра.

Як патлумачыла дырэктар Астравецкай райветстанцыі Наталля Назарава, у гаспадарцы «Астравецкая» набывалі сертыфікаваныя кампаненты, а камбікорм рыхтаваўся на прадпрыемстве. На якім этапе адбыўся збой ці партыя прывезеных кампанентаў камбікорму ўжо ўтрымлівала перавышаючую норму колькасці солі, давядзецца высветліць.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»