Победителей республиканской «Золотой шайбы» в младшей возрастной группе команду «Алмаз» чествовали в Дятлово (+видео)

Спаборніцтвы прайшлі з 25 да 27 сакавіка на лёдзе мінскай «Чыжоўка-Арэны”.
Пераможцы турніру набралі восем ачкоў у чатырох матчах. У заключны дзень спаборніцтваў прадстаўнікі Гродзенскай вобласці ўпэўнена перайгралі каманду «Кадзінскія Львы» з Магілёўшчыны – 10:1 і «Альянс» з Гомельскай вобласці — 11:1. Лепшым бамбардзірам турніру стаў Раман Котаў, у пяцёрку самых моцных ігракоў увайшлі Уладзіслаў Касцюкевіч і Міхаіл Петрыкевіч.
На Дзятлаўшчыне пераможцаў “Залатой шайбы” павіншавалі ва ўрачыстай абстаноўцы прадстаўнікі раённай улады, бацькі, настаўнікі і сябры. Шанаванне каманды-пераможцы прайшло ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава, дзе вучацца некаторыя яе ўдзельнікі.
Словы ўдзячнасці юным хакеістам і іх трэнерам выказаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі:

Ён уручыў камандзе грашовы сертыфікат на абнаўленне спартыўнага інвентару.
Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч павіншаваў каманду “Алмаз” з заслужанай перамогай. Ён адзначыў, што развіццё хакея на Дзятлаўшчыне стала добрай традыцыяй пачынаючы з 70-х гадоў мінулага стагоддзя і выказаў словы ўдзячнасці людзям, якія дагэтуль “гараць” хакейнай справай.

Да віншаванняў далучыліся першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі. Яны ўручылі хакеістам памятныя падарункі.


Капітан каманды “Алмаз” Уладзіслаў Касцюкевіч падзякаваў за падтрымку трэнерам каманды, бацькам і ўсім, хто быў з імі на раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.
– Больш за 50 гадоў таму мне па волі лёсу давялося пасеяць у Дзятлаве зярнятка такой гульні, як хакей з шайбай. Сёння мяне перапаўняе гонар, што маю справу дастойна прадаўжаюць сын і ўнук, які стаў пераможцам “Залатой шайбы”. Хакей у Год адзінства паказаў, як можа аб’ядноўваць людзей, – адзначыў дзядуля ўдзельніка каманды-пераможцы Валерый Петрыкевіч.







Заключны этап «Залатой шайбы» ў старэйшай узроставай групе (2005-2006 г. н.) дывізіёна Б таксама пройдзе на “Чыжоўка-Арэне » з 1 па 3 красавіка.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!