Боксер из Островца в очередной раз подтвердил титул чемпиона страны

Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па боксе сярод эліты прайшоў у Оршы ў пачатку красавіка. У спаборніцтве мацнейшых на рынгу прынялі ўдзел і астравецкія баксёры.
Моц, вытрымка, прафесіяналізм, упэўненасць, рашучасць і павага да саперніка – паядынкі Віталя Бандарэнкі можна смела рэкамендаваць у якасці нагляднага дапаможніка па навыках бокса. Падчас спаборніцтва наш зямляк на вышэйшым узроўні правёў тры баі, якія з поспехам выйграў. Віталь Бандарэнка – чэмпіён Беларусі.
Не менш прафесійна і відовішчна выступаў на рынгу і “лягчэйшы” таварыш Бандарэнкі – майстар спорту міжнароднага класа Сяргей Лобан. Ён бліскуча правёў два баі, якія выйграў. Па рашэнні суддзяў з лікам 3:2 наш баксёр выйграў і трэці, фінальны, паядынак. Аднак меркаванне членаў журы, якія і выносілі вердыкт, аказалася адваротным – перамогу аддалі саперніку. Сяргей Лобан – сярэбраны прызёр спаборніцтва.
А вось Дзмітрыю Юцкевічу не пашанцавала – у першым жа баі ён патрапіў на вопытнага і моцнага баксёра – удзельніка алімпійскіх гульняў, фіналіста чэмпіянату Еўропы. Астраўчанін правёў добры паядынак, але сапернік усё ж аказаўся мацнейшым.
Дзмітрый Лабэцкі ўпэўнена выйграў першы бой. А вось у другім яму “пашчасціла” на саперніка, з якім да гэтага сустракаўся Дзмітрый Юцкевіч. На жаль, і Дзмітрый Лабэцкі таксама не змог супрацьстаяць больш вопытнаму спартсмену – і ўступіў яму на рынгу.