ФОТАФАКТ: Сям'я Салавей перамагла ў фінальным этапе футбольнага спаборніцтва

ФОТАФАКТ: Сям'я Салавей перамагла ў фінальным этапе футбольнага спаборніцтва

10 кастрычніка ў Мінску праходзіў фінальны этап футбольнага спаборніцтва “Тата, мама, я - футбольная сям'я”. І сям'я вучаніцы Сняжаны Салавей на чале з татам Канстанцінам Мікалаевічам, прафесійным ваенным, ужо не першы раз змагалася з самымі сур'ёзнымі сапернікамі з розных куточкаў нашай краіны. Вынік - першае месца!

2.jpg

Праект Беларускай федэрацыі футбола “Тата, мама, я - футбольная сям'я” заваяваў адну з галоўных узнагарод УЕФА ў сферы масавага футбола, абышоўшы ў конкурсе 26 канкурэнтаў. Упершыню турнір прайшоў у 2016 годзе, і ў ім удзельнічалі 56 сямей. Сёлета іх таксама было больш за 50.

Сёння першакласніца Сняжана прынесла ў клас чэмпіёнскі кубак. Хлопчыкі з недаверам пыталіся:

- Ты гуляеш у футбол? Хто цябе навучыў?

А дзяўчынка таямніча ўсміхнулася і адказала:

У маёй сям' і ў футбол гуляюць усе: тата, мама, Ліза, Карына, Аляксей, Мацвей і я, самая малодшая!

Сем “Я”- сапраўдная футбольная сям'я!

4.jpg

3.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





Редакция газеты «Гродненская правда»