У Дзятлаве адкрылі міні-футбольную пляцоўку (+відэа)

У Дзятлаве адкрылі міні-футбольную пляцоўку (+відэа)

29 верасня ў Дзятлаве ў раёне стадыёна «Колас» прайшло ўрачыстае адкрыццё спартыўнай міні-футбольнай пляцоўкі, распавядае "Перамога".

11.jpg12.jpg

Фізічнаму выхаванню і спорту ў Дзятлаўскім раёне надаецца значная ўвага. Тут жывуць юныя спартсмены і вопытныя майстры спорту, пераможцы раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў.

17.jpg

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прысутнічалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі, намеснікі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч і Андрэй Жыдко, галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда, намеснік старшыні асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Міхаіл Вергеенка, начальнік аддзела спартыўна-масавай, фізкультурна-аздараўленчай і турыстычнай работы Гродзенскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Яўген Юцэвіч, начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык, брэнд-менеджар Тураўскага малочнага камбіната Кацярына Падгайская.

14.jpg16.jpg15.jpg

Урачыстасць пачалася з імправізаванай трэніроўкі, якую прадэманстравалі выхаванцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.


Пасля чаго капітан каманды-пераможцы раённага этапу спаборніцтваў па футболе “Скураны мяч” Валерый Грышаткін падняў сцяг Рэспублікі Беларусь і афіцыйна адкрыў мерапрыемства.

19.jpg
18.jpg

З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.


IMG_6514.jpg
Затым да прысутных звярнуўся намеснік старшыні асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Міхаіл Вергеенка:

– Сардэчна віншую ўсіх з адкрыццём міні-футбольнай пляцоўкі. Спадзяюся, што гэты спартыўны аб’ект пасадзейнічае далейшаму развіццю футбола ў вашым раёне.


Начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык адзначыў, што новая сучасная пляцоўка стане яшчэ адным аргументам у падрыхтоўцы прафесійнай змены для беларускіх і замежных футбольных клубаў.

25.jpg

Кульмінацыяй мерапрыемства сталі разразанне зялёнай стужкі і  старажытны Алімпійскі абрад, сэнс якога – забіць першы гол у футбольныя вароты.

26.jpg27.jpg

Напрыканцы гасцей і ўдзельнікаў свята чакаў музычны падарунак. Пасля адкрыцця міні-футбольнай пляцоўкі юныя спартсмены ўзялі аўтограф у Міхаіла Вергеенкі, беларускага савецкага футбаліста, варатара, заслужанага трэнера Беларускай ССР.

28.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»