Як абнавіўся сайт II Еўрапейскіх гульняў-2019

Як абнавіўся сайт II Еўрапейскіх гульняў-2019

Згодна са стратэгіяй, трапляючы на www.minsk2019.byкарыстальнік бачыць поўны расклад турніру і ключавыя падзеі дня, 
апісанне спартыўных аб’ектаў і падрабязныя маршруты да іх, відэа і фотарэпартажы. Пры жаданні можна запланаваць 
экскурсію, выбраўшы зручны для сябе гайд, купіць сувенірную прадукцыю і да
ведацца больш пра любімых спартсменаў.

Асноўная задача партала — быць крыніцай навін і інструментам папулярызацыі. У нейкай ступені www.minsk2019.by — «жывы арганізм», які пастаянна развіваецца і паляпшаецца. Цяпер сайт стаў яшчэ больш яркім і вядомым за кошт выкарыстання афіцыйнай сімволікі. З’явіліся банеры-хвалі ў колеры Гульняў, дрэва з ілюстрацыяй усіх відаў спорту, якія ўдзельнічаюць у Гульнях, а таксама сімвалы — папараць-кветка і сонца з прамянямі. Таксама рэсурс пачаў працаваць у адаптыўным рэжыме — зараз інфармацыю лёгка і зручна праглядаць з любой прылады.

У прэс-службе Synesis Sport адзначаюць, што сайт яшчэ будзе абнаўляцца і дапрацоўвацца. Калі раней была больш актуальная базавая інфармацыя і старонка з валанцёрамі, то зараз актыўна развіваюцца блокі з партнёрамі, спонсарамі і рэкламай.

Па апошніх даных, у топ-3 краін, якія наведваюць сайт, уваходзяць Беларусь, Расія і Вялікабрытанія. 

Нагадаем, II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб’ектах. Больш за 4000 
атлетаў з 50 краін свету разыграюць каля 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 10 відах спорту стануць 
кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.
Редакция газеты «Гродненская правда»