На Дзятлаўшчыну прыехалі зубры (+Відэа)

На Дзятлаўшчыну прыехалі зубры (+Відэа)

На тэрыторыі Ліпічанскай лесапаляўнічай гаспадаркі Дзятлаўскага лясгаса сёлета створана новая мікрапапуляцыя зуброў. На тэрыторыі паляўнічай гаспадаркі пабудаваны спецыяльны вальер плошчай 7,5 гектара. У вальеры пасялілі 12 зуброў. Плануецца, што ўсяго іх будзе 15. Зуброў прывезлі з Налібоцкай пушчы СВК «Азёры Гродзенскага раёна».

Некаторы час зубры будуць жыць у вальеры, а крыху пазней – у натуральных умовах.

Цяпер у нашай краіне востра стаіць праблема захавання колькасці еўрапейскага зубра. У Беларусі распрацавана дзяржаўная праграма па аднаўленні колькасці пагалоўя зубра ў дзікай прыродзе.


IMG_8550.jpgIMG_8572.jpg

Редакция газеты «Гродненская правда»