У Дзятлаўскім раёне адкрылі фельчарска-акушэрскі пункт

У Дзятлаўскім раёне адкрылі фельчарска-акушэрскі пункт

У аграгарадку Вензавец адбылося ўрачыстае адкрыццё фельчарска-акушэрскага пункта.

Пасля рамонту абноўлены будынак медыцынскай установы расхінуў свае дзверы перад шматлікімі гасцямі, піша газета "Перамога".

IMG_0165.jpg

Старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі павіншаваў усіх прысутных з урачыстай падзеяй:

– Фельчарска-акушэрскі пункт з’яўляецца значным аб’ектам для аграгарадка і яго жыхароў, бо ў жыцці няма нічога больш каштоўнага, чым здароўе чалавека. Гэта мы добра засвоілі ва ўмовах пандэміі, якая на працягу года трымала ўсіх у напрузе. На сённяшні дзень дзякуючы прафілактычным мерапрыемствам эпідэміялагічная сітуацыя ў раёне застаецца стабільнай. Нельга не адзначыць неацэнны ўклад нашых медыкаў у барацьбу з распаўсюджаннем інфекцыі – дзякуй ім за іх працу і клопат пра людзей. Усіх сёння хачу павіншаваць з гэтай выдатнай падзеяй, пажадаць моцнага здароўя, міру і дабра.

IMG_0152.jpg

Ветліва сустракала гасцей загадчыца фельчарска-акушэрскага пункта Валянціна Лябецкая, якая прысвяціла медыцыне 50 гадоў свайго жыцця. Напярэдадні Свята працы Андрэй Уладзіміравіч уручыў Валянціне Мікалаеўне Ганаровую грамату, пажадаў жанчыне яшчэ шмат гадоў заставацца ў прафесіі і дапамагаць людзям. Прыемна і тое, што медык са стажам падрыхтавала сабе маладую змену: зусім хутка загадчыцай ФАПа стане яе ўнучка Надзея Салаш.

IMG_0182.jpg

Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч далучыўся да віншавання і, карыстаючыся ўрачыстым момантам, уручыў медработнікам райбальніцы Алене Лаўрэнцьевай, Кацярыне Фокінай і Анастасіі Шалеснай памятныя падарункі ад Белай Русі.

IMG_0193.jpg

Затым усіх прысутных запрасілі на невялікую экскурсію па абноўленым ФАПе ва ўтульныя і прасторныя кабінеты з новай мэбляй і медыцынскім абсталяваннем.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»