Нам даверана памяць. Землякі Героя Савецкага Саюза Паўла Пятрова наведалі Дзятлаўшчыну

Нам даверана памяць. Землякі Героя Савецкага Саюза Паўла Пятрова наведалі Дзятлаўшчыну

У межах рэалізацыі міжнароданага праекта “Дарогамі Нашай Перамогі”, прысвечанага 80-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Дзятлаўшчыну наведала дэлегацыя з Томскай вобласці.

Маршрут навукоўцаў праходзіць па 24-х населеных пунктах Рэспублікі Беларусь – месцах баёў удзельнікаў 19-й стралковай дывізіі, сфарміраванай у Томску. Горад Дзятлава – першы такі пункт у графіку экспедыцыі. Тут, у гарадскім скверы, пахаваны ўраджэнец Томскай губерні, Герой Савецкага Саюза Павел Пятроў побач з баявым таварышам Героем Савецкага Саюза Янам Фогелем. На гэтым месцы прайшоў мітынг-рэквіем, у якім прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, духавенства, прадстаўнікі сілавых структур, работнікі калектываў, школьнікі горада Дзятлава і госці з Расійскай Федэрацыі.

Андрэй Уладзіміравіч павітаў гасцей на дзятлаўскай зямлі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– Мы з гонарам сёння прымаем у горадзе Дзятлаве гасцей з Томскай вобласці Расійскай Федэрацыі – удзельнікаў Міжнароднага праекта “Дарогамі Нашай Перамогі”. Ваш маршрут – дарога памяці, болю і смутку, дзе кожны абеліск нагадвае аб трагедыі, якая адбылася на нашай зямлі больш за 80 гадоў таму. Дзятлаўшчына таксама прайшла праз ваеннае ліхалецце: перыяд фашысцкай акупацыі на нашай зямлі прадаўжаўся тры гады адзін месяц і дзевяць дзён, за гэты час загінулі каля 20 тысяч жыхароў раёна. Памяць аб тых жалобных падзеях увекавечана ў больш чым 90 помніках  і абелісках.

Гераізм нашых землякоў быў пацверджаны высокай узнагародай – вымпелам “За стойкасць і мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, якую мы атрымалі з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёння мы знаходзімся на свяшчэнным для кожнага з нас месцы – брацкай магіле, дзе пахаваны 64 воіны, якія вызвалялі горад Дзятлава, і два Героі Савецкага Саюза – Ян Фогель і Павел Пятроў. Памяць аб героях мы перадаём нашым нашчадкам.

Сяброўства двух вялікіх Герояў вайны пацвярджае, што вузы паміж савецкімі людзьмі былі моцнымі. Такія сустрэчы, як сённяшняя, прадаўжаюць наказ нашчадкам – умацаванне сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй, гарадамі-пабрацімамі. Жадаю вашаму праекту ў далейшым добрай дарогі і плённай работы на беларускай зямлі.

Аб самім праекце і яго мэтах расказаў адзін з арганізатараў экспедыцыі – вядомы томскі журналіст, грамадскі дзеяч, заслужаны работнік культуры Расіі Пётр Кандакоў.

– Дарагія землякі, беларусы. Мы звязаны з вамі адзінай савецкай зямлёй, шматвекавой гісторыяй, якая аб’ядноўвае брацкія славянскія народы. Нас яднаюць традыцыі ўшанавання памяці і павагі да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Наш праект прысвечаны землякам. 14 ураджэнцаў Томскай вобласці сталі Героямі Савецкага Саюза на палях бітваў у Беларусі: сем з іх, на жаль, загінулі, астатнія дайшлі да перамогі. Сваю экспедыцыю мы пачынаем на Дзятлаўшчыне. Спадзяёмся, што раённая грамадскасць, навукоўцы, навучэнцы школ таксама далучацца да даследчай работы па ўвекавечанні памяці аб тых, хто аддаў жыццём за мірнае неба.

У знак павагі і памяці госці прывезлі на магілу Паўла Пятрова зямлю з Кургана Славы Томскай вобласці, адкуль воіны ішлі абараняць Айчыну. Яна размешчана ў копіі снарада знакамітай пушкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, вырабленай майстрамі Томскага электрамеханічнага завода і мае надпіс: “80 гадоў Перамогі народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў. Герой Савецкага Саюза Павел Гаўрылавіч Пятроў. Помнім, ганарымся. Горад Дзятлава, Гродзенская вобласць, Беларусь. Дзякуй за памяць. Мы – разам”.

Ён уручыў снарад кіраўніку раёна. У сваю чаргу Андрэй Садоўскі перадаў гасцям з Томска капсулу з зямлёй з магілы Паўла Пятрова, каб тыя даставілі яе на радзіму героя.

Удзельнікі мітынгу-рэквіема ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання, усклалі кветкі да помніка.

У гэты ж дзень дэлегацыя з Томскай вобласці сустрэлася з навучэнцамі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, дзе натхняльніца навуковай экспедыцыі, адна з яе арганізатараў – кіраўнік камісіі тэрытарыяльнага планавання, член Саюза архітэктараў Расіі Наталля Лісоўская расказала школьнікам аб праекце і магчымасцях сумеснай даследчай работы па аднаўленні раней невядомых імён загінулых.

– Гісторыя не настаўніца, яна наглядальніца, якая строга карае за нявывучаныя ўрокі, – адзначыла яна. – Таму мы павінны шанаваць і ведаць сваю гісторыю, адкрываць яе новыя старонкі разам.

Удзельнікаў навуковай экспедыцыі запрасілі наведаць школьны музей, дзе збіраюцца і беражліва захоўваюцца звесткі пра іх славутага земляка, а таксама – праваслаўныя храмы горада Дзятлава, якія маюць сваю адметную гісторыю. Аб ёй гасцям расказаў благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі Іаан Кісель.

З Дзятлава дэлегацыя міжнароданага праекта “Дарогамі Нашай Перамогі” накіравалася ў іншыя гарады Беларусі, іх работа ў нашай краіне прадоўжыцца, а гістарычнае супрацоўніцтва Дзятлава – Томск будзе наладжана.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»