Як знайсці агульную мову з пакаленнем «ціктока» – адказвае настаўнік беларускай мовы и літаратуры
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.
Міжнародны дзень роднай мовы – гэта свята, якое нагадвае пра захаванне не толькі моўнай спадчыны, але і культурных традыцый. Людзі, якія гавораць на роднай мове, перадаюць з пакалення ў пакаленне патрыятызм, любоў да сваёй Радзімы. Настаўнікі і выкладчыкі з адданасцю навучаюць моладзь прыгажосці і багаццю беларускага слова.
А студэнты і школьнікі, натхнёныя імі, усведамляюць, што веданне роднай мовы – гэта перш за ўсё адказнасць за будучыню народа, яго культуру і гісторыю.
У святочнай подборцы артыкулаў расказваем пра людзей, якія з задавальненнем размаўляюць па-беларуску і вучаць гэтаму іншых.

Як знайсці агульную мову з пакаленнем “ціктока” і чаму ад “трасянкі” трэба пазбаўляцца, – адказвае настаўнік беларускай мовы і літаратуры Інга Мармыш.
Напярэдадні свята карэспандэнт “ГП” сустрэлася з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры СШ №28 імя В. Д. Сакалоўскага горада Гродна Інгай Мармыш, якая актыўна выкарыстоўвае ў навучальным працэсе сучасныя сродкі, умела наладжвае кантакт з вучнямі і выхоўвае сапраўдных патрыётаў сваёй краіны. Як ёй гэта ўдаецца – у нашым інтэрв’ю.
Па кроках славутых землякоў
– Інга Віктараўна, раскажыце, калі ласка, калі вы вырашылі звязаць сваё жыццё з настаўніцтвам і чаму абралі менавіта гэты профіль?
– Я нарадзілася і вырасла на Шчучыншчыне, у гарадскім пасёлку Астрына. У прафесію трапіла дзякуючы сваёй настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Галіне Міхайлаўне Люткевіч. Хаця першапачаткова любоў да беларускай мовы мне прывілі бацькі і дзядуля па матулінай лініі. Канешне, яны не валодалі той самай правільнай, літаратурнай мовай: гаварылі, як ўмелі, на “трасянцы”.
Адвучылася ў беларускамоўнай школе, якая носіць імя славутай беларускай паэткі – Алаізы Пашкевіч (Цёткі), жыццём якой я вельмі захаплялася. Родную мову вывучала з цікавасцю. Здаецца, усё складвалася так, каб звязаць сваё жыццё з настаўніцкай дзейнасцю. Бацькі падтрымалі мяне і я паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на філалагічны факультэт. Першым месцам працы пасля вучобы стала сярэдняя школа №2 горада Масты. Пасля я выйшла замуж, нарадзіліся дзеці. З 2017 года працую ў сярэдняй школе №28 імя В. Д. Сакалоўскага горада Гродна.
– Ці не расчараваліся вы ў выбары прафесіі? Настаўніцтва прыносіць вам задавальненне?
– Адназначна не расчаравался. Я люблю сваю прафесію, мне падабаецца працаваць з дзецьмі. Я не проста адпрацоўваю свае гадзіны, а намагаюся вынесці максімальную карысць ад урока. Для мяне важна адчуваць водгук ад дзяцей. Бачыць, што яны шчыра цікавяцца матэрыялам, паглыбляюцца ў адукацыйны працэс, задаюць дадатковыя пытанні, разважаюць.
Упэўнена магу сказаць, што найбольшы эмацыйны кантакт магчыма наладзіць на ўроках літаратуры. Канешне, заняткі беларускай мовы маюць сваё прызначэнне і таксама неабходны. Мы практыкуемся ў арфаграфіі, выконваем розныя па складанасці практыкаванні, але менавіта беларуская літаратура, я лічу, дазваляе духоўна выхоўваць дзяцей. Гэта той самы інструмент уздзеяння на нашу моладзь, дзякуючы якому прывіваецца любоў да роднай мовы, культуры, гісторыі і Радзімы ў цэлым.
Базавы мінімум
– Знайсці падыход да сучаснай моладзі няпроста. Асабліва на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Ці ўдалося вам наладзіць кантакт з дзецьмі? Падзяліцеся сваімі лайфхакамі.
– Усе мае вучні зацікаўлены вывучэннем беларускай мовы і літаратуры. Хтосьці ў большай ступені, іншыя крыху менш. Але калі правільна зацікавіць, то інтарэс абудзіцца ва ўсіх. Напрыклад, я расказваю ім, што наша мова не абмяжоўваецца для іх толькі ўрокамі ў школе. Прыводжу прыклады, калі беларускую мову актыўна выкарыстоўваюць вядомыя брэнды. Расказваю, што нават ў тых самых сацыяльных сетках ёсць беларускамоўныя блогеры, якія папулярызуюць нашу мову. Значыць, праводзіць час у інтэрнэце таксама можна з карысцю.
Мы ходзім у музеі, удзельнічаем у квізах, арганізуем тэатральныя пастаноўкі. Акрамя гэтага, амаль ніводны ўрок беларускай літаратуры, на якім вывучаецца біяграфія пісьменніка, не абыходзіцца без майго аповеду дзецям пра эпоху, у якую жыў гэты аўтар. Я дзялюся с вучнямі цікавымі звесткамі, якіх няма ў школьным падручніку. Шматлікія з іх знаходжу сама. Напрыклад, вельмі люблю падарожнічаць па Беларусі. І калі трапляю ў асабліва знакавае гістарычнае месца, абавязкова раблю фотаздымкі, каб пасля паказаць іх вучням. Так я не толькі прывіваю ім любоў да роднага краю, але і пашыраю іх кругагляд.
Некаторыя з дзяцей настолькі зацікавіліся, што нават знайшлі мяне ў сацыяльнай сетцы і “падпісаліся”, каб сачыць за навінамі. Я гэтым таксама ўмела скарысталася і перыядычна публікую там невялічкія аб’явы, тыпу юбілейных дат і святаў. Такім чынам неназойліва паглыбляю іх веды, паказваю, што беларуская мова не кансерватыўная і аднатыпная.
– З некаторымі вучнямі ў вас склаўся асабліва прадуктыўны канэкт. Раскажыце пра іх поспехі. Ці ёсць падстава для гонару?
– Так, безумоўна. За перыяд настаўніцкай дзейнасці ў мяне было шмат таленавітых вучняў, з якімі мы ўдзельнічалі ў алімпіядным руху і разнастайных конкурсах, дзе займалі прызавыя месцы. На сённяшні дзень я магу адзначыць поспехі вучаніцы 10 класса Ангеліны Лукавец. Асабліва прадуктыўным для нас быў мінулы год. Вучаніца перамагла на раённым этапе алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, пасля заняла другое месца на абласным і рэспубліканскім этапах. У гэтым годзе мы ўзялі першае месца на раённым і абласным этапах, цяпер актыўна рыхтуемся да фіналу алімпіяды. Наша мэта – не панізіць планку.
Акрамя алімпіяд, мы актыўна займаемся навуковай дзейнасцю. Напісана нямала навукова-даследчых прац, займалі першае месца ў абласным конкурсе “Хрустальная Альфа”, у Каложскіх абласных навукова-адукацыйных чытаннях, а год таму атрымалі дыплом трэцяй ступені на рэспубліканскай канферэнцыі. Па выніках 2025 года Ангеліна атрымала прэмію імя Аляксандра Дубко.
– А як вы ставіцеся да “мадэрнізацыі” мовы? Моладзь выкарыстоўвае ў сваім маўленні ўсё больш сучасных выразаў, ці нармальна, што яны пранікаюць у літаратурную мову?
– Я не забараняю дзецям ужываць падчас размовы сучасныя, як кажуць, трэндавыя словы і выразы. Мова – жывая з’ява, і яна абавязкова будзе папаўняцца новымі словамі. Так, у слоўніках такіх выразаў яшчэ няма, але ў моладзевым лексіконе яны ўжо прысутнічаюць. Канешне, я папярэджваю дзяцей, што трэндавыя ці іншамоўныя словы нельга ўжываць у сачыненнях, только ў вуснай мове.
Часам я сама выкарыстоўваю некаторыя папулярныя выразы, каб быць з вучнямі, як кажуць, на адной хвалі. Напрыклад, не так даўно тлумачыла ім, што трэба вывучыць, каб атрымаць добрую адзнаку. І прывяла ў прыклад вядомы ім з сацыяльных сеткаў трэндавы выраз “Базавы мінімум і раскошны максімум”. Дзеці ўсміхнуліся і ўважліва выслухалі інфармацыю.
Размаўляем па-беларуску
– З неалагізмамі зразумела, а як вы ставіцеся да “трасянкі”?
–Нягледзячы на тое, што я сама з дзяцінства чула ад бацькоў “трасянку”, сёння стаўлюся да яе больш адмоўна. Ведаю, некаторыя прытрымліваюцца думкі, што можна пачынаць размаўляць на “трасянцы” і з часам вучыцца правільнай мове, але гэта не заўсёды працуе. Адна справа, калі мэтанакіравана пашыраць слоўнікавы запас і крок за крокам пазбаўляцца да “трасянкі”, а іншая – пастаянна размаўляць на ёй, быццам гэта ўнармаваная беларуская мова. Нічога добрага з гэтага не будзе. Трэба першапачаткова старацца размаўляць правільна. Можна дапускаць памылкі, блытаць словы, але з часам маўленне будзе чыстым.
– Што б вы параілі таму, хто хоча навучыцца прыгожа размаўляць па-беларуску?
– Самае галоўнае – слоўнікавы запас. Багатая лексіка тут вырашае амаль ўсё. Каб пашырыць яе, неабходна чытаць творы на беларускай мове, слухаць навіны. Выбіраць беларускамоўнае абслугоўванне, праглядаць такі ж інтэрнэт-кантэнт. Пасля абавязкова практыкавацца. Выкарыстоўваць беларускую мову ў паўсядзённым жыцці, у зносінах з сябрамі.
– І апошняе: якой вы бачыце беларускую мову ў будучым?
– Я хачу верыць у лепшае. Што надыдзе час, калі беларусы будуць паўсюль размаўляць на роднай мове.
Бліц-апытанне
– Што для вас беларуская мова?
– Гэта мая місія. Рабіць так, каб беларусы заставаліся беларусамі. Любілі і праслаўлялі сваю мову, культуру, традыцыі.
– Хто з беларускіх пісьменнікаў вам імпануе асабліва?
– Уладзімір Караткевіч. Гэта прыклад таленавітага і шматграннага пісьменніка, лейтматывам творчасці якога было пастаяннае ўсхваленне беларусаў. Пра што б ён не пісаў, заўсёды прасочвалася павага і любоў да народа і краіны. Таксама люблю творчасць Васіля Быкава.
– Ваша любімая цытата з беларускага твора?
– “Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна”.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!