У Гродне ўзнагародзілі пераможцаў абласнога фестывалю патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”

У Гродне ўзнагародзілі пераможцаў абласнога фестывалю патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”

Святую памяць аб ваенных падзеях у нас шануюць, бо помніць імёны і подзвігі тых, хто самааддана і бясстрашна адстойваў свабоду і незалежнасць нашай краіны на франтах Вялікай Айчыннай вайны, сёння надзвычайна важна. Да ўсенародных акцый памяці штогод далучаецца Гродзеншчына. Напярэдадні і ў дзень свята Перамогі ў рэгіёне арганізуюцца тэматычныя канцэртныя праграмы, творчыя фестывалі і конкурсы, праходзяць маладзёжныя форумы і флэшмобы. Многія з іх, як, напрыклад, фестываль патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”, вылучаюцца сваёй непаўторнасцю і носяць іміджавы характар.

IMG_5699.JPG

Па словах Андрэя Есіна, другога сакратара Гродзенскага абласнога камітэта ГА «БРСМ», фестываль патрыятычнай песні праходзіць на Гродзеншчыне ўжо больш за 10 гадоў, але ў новым фармаце – упершыню.

IMG_5689.JPG
Абласны фінал конкурса – падзея заўжды феерычная. Зазвычай на вялікай сцэне ён збірае лепшых выканаўцаў з розных куткоў вобласці – пераможцаў рэгіянальных этапаў, сярод якіх і вызначаюцца лаўрэаты, – рассказвае ён. – Але па вядомых усім прычынах у гэтым годзе “правілы гульні” прыйшлося перайначыць. Перашкодай дадзенае новаўвядзенне не стала.

Як і раней, да ўдзелу ў традыцыйным фестывалі запрашаліся ўсе жадаючыя ва ўзросте ад 14 да 31 года. Разам з заяўкай на электронную пошту абласнога камітэта саюза моладзі канкурсанту неабходна было адправіць відэакліп пэўнай тэматыкі. Умоў некалькі. Па-першае, абраная музычная кампазіцыя абавязкова павінна была быць патрыятычнай. Песня ваенных гадоў, героіка-патрыятынага зместу або сучасная – тут, як кажуць, ужо справа густу.

IMG_5700.JPG

Вызначыўся – час падумаць і над презентацыяй. Тым больш што крэатыўны падыход да ўвасаблення ідэі заўжды вітаюцца. У полі зроку кампетэнтнага журы – кожная дэталь. Ацэняць выканальніцкае майстэрства, артыстычнасць, унікальнасць афармлення конкурснага номера і многае іншае.

Але галоўны акцэнт, як зазначыў Андрэй Есін, усё ж на вакальныя магчымасці і талент ўдзельнікаў. Сярод іх, як і раней, – салісты, дуэты, трыа, квартэты, вакальныя групы. Пры гэтым зусім не абавязкова мець за плячыма вопыт выступленняў ці займацца музыкай на сур’ёзным узроўні. Фестываль – для кожнага, аматара і прафесіянала.

IMG_5701.JPG

Па словах арганізатараў фестывалю, які праводзіцца пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, вызначаць пераможцаў – справа не з лёгкіх, улічваючы, што відэалістоў прыйшло некалькі дзясяткаў.

Цікава, што колькасць дасланых работ у год святкавання юбілейнай даты таксама аказалася сімвалічнай – 75.

Надзвычайна выйгрышна ў прадстаўленым мностве глядзелася работа гродзенца Уладзіміра Ішкова. Кранальнае выкананнне песні навучэнцам электратэхнічнага каледжа імя Івана Шчаснага не засталося па-за ўвагай. Вынік прадказальны – на руках у адоранага хлопца дыплом за другое месца ў намінацыі “Саліст-вакаліст”.

IMG_5706.JPG

Вова.JPG
Перамога для мяне – не самамэта, – прызнаецца Вова. – Скажу больш, нават калі б я зусім нічога не заняў, то ўсё адно ахвотна ўзяўся б за наступны конкурс. “Вікторыі” патрабуюць бесперапыннага ўдасканалення. І кожны, хто жыве творчасцю, выдатна ведае гэта. Прыняць удзел у фестывалі патрыятычнай песні мне прапанаваў музычны кіраўнік. Згадзіўся адразу, бо песня – гэта своеасаблівы праваднік у свет памяці. І забываць, якія велізарныя ахвяры на алтар Перамогі прынесла наша краіна, нельга.

Свайго роду выклікам удзел у конкурсе стаў і для дзяўчат з ансамбля “Надзея”. Аснова іх рэпертуару як раз патрыятычныя песні.

– Было б недапушчальным не паказаць свой максімум, – гаворыць адна з удзільніц калектыву Ангеліна Сак. – Рыхтаваліся адказна і доўга, усё ж конкурс вакальны. Канешне, шмат увагі надалі відэакліпу. Хацелася знайсці нестандартнае сюжэтнае рашэнне. І атрымалася. Дзякуй за гэта нашым гродзенскім ветэранам, якія не адмовілі і сталі галоўнымі героямі тэатралізаванага прадстаўлення, што разгарнулася пад гукі лунаючай са сцэны мелодыі.

Дарэчы, прызёры і пераможцы вызначаліся журы ў трох намінацыях і некалькіх узроставых катэгорыях. Яшчэ адзін – шляхам анлайн-галасавання ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.

IMG_5704.JPGIMG_5705.JPGIMG_5708.JPGIMG_5711.JPGIMG_5712.JPG

Пераможцам фестывалю стаў студэнт аграрнага ўніверсітэта Арцём Несцярук. Хлопец сапраўдны актывіст. Займаецца музыкай, піша вершы, выступае ва ўніверсітэцкай камандзе КВЗ. Адным словам, заўсёды на творчай хвалі.

IMG_5717.JPG

Артем.JPG
– З кожнай перамогай уласная творчая планка падымаецца вышэй, – гаворыць Арцём. – Але я заўсёды гатовы да новых адкрыццяў, конкурсаў і выпрабавнняў. Добра, што у гродзенскай моладзі ёсць шанец праявіць сябе, раскрыцца. А фестываль патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй” робіць гэта яшчэ і з іншага боку.

Узнагароджанне пераможцаў памятнымі падарункамі і дыпломамі прайшло на Кургане Славы.

IMG_5719.JPG

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Редакция газеты «Гродненская правда»