У Воранаве праходзіць бульба-фэст “Воранаўскі дранік”

У Воранаве праходзіць бульба-фэст “Воранаўскі дранік”

Свята — гэткая своеасаблівая ода бульбе і, вядома ж, людзям працы.

Сёння водар смачных і сытных страў заклікае ўсіх у Воранава. Другі хлеб беларусаў сёння ўшаноўваюць новым святам — бульба-фэст “Воранаўскі дранік” прымае гасцей з усяго Прынёмання.

Байкі, жарты, песні і міні-пастаноўкі, выставы, конкурсы, гульнёвыя пляцоўкі… — усё сёння прясвечана бульбачцы. Свята — гэткая своеасаблівая ода бульбе і, вядома ж, людзям працы, якія штодзённа прыкладаюць намаганні для росквіту сваёй малой радзімы.

 2F1A5772.JPG

2F1A5785.JPG

2F1A5796.JPG

Яркае адкрыццё гастрафэсту было жартаўлівым, бо як павялося ў беларусаў: і працаваць, і адпачываць трэба абавязкова з добрым настроем. Знакамітыя дуэты вядучых Тэа і Вольгі Рыжыкавай, Гандзі і Васіля стварылі своеасаблівы батл гарадскіх і вясковых жыхароў. Але, як павялося, за святочным сталом пануе мір і згода, а сумеснае прыгатаванне страў яшчэ больш яднае людзей.

 2F1A5804.JPG

2F1A5809.JPG

2F1A5811.JPG

2F1A5815.JPG

2F1A5819.JPG

2F1A5823.JPG

2F1A5847.JPG

—      Мы рады бачыць вас на воранаўскай зямлі, — прывітаў гасцей старшыня Воранаўскага райвыканкама Васіль Шлык. — Наш край славіцца багатымі ўраджаямі бульбы, а сёння вы зможаце яшчэ і паспрабаваць стравы з яе ў выкананні нашых майстрыц. Смачнага свята, даражэнькія!

—      Беларуская народная культура вельмі шматгранная і багатая на самыя розныя традыцыі: песенныя, танцавальныя і таксама на традыці прыгатавання самых розных страў, — адзначыла начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. — У гэтым годзе вядзецца праца па падрыхтоўцы навуковых матэрыялаў на ўключэнне ў спіс ЮНЭСКА традыцый прыгатавання страў з таркаванай бульбы. У рэспубліканскі спіс увайшлі працы з 75 раёнаў, з іх 8 — ад Гроденскай вобласці. Звыш трохсот чалавек з’яўляюцца носьбітамі традыцыйных рэцэптаў. Усё гэта нематэрыяльная каштоўнасць нашай культуры. У хуткім часе ў Воранаве з’явіцца музей драніка. А пакуль святкуем!

2F1A5853.JPG

2F1A5862.JPG

2F1A5868.JPG

Цеста з таркаванай агародніны на галоўную сцэну даставілі на байку: вось гэта відовішча! Кульмінацыя яскравага адкрыцця свята — выпяканне першага дзеруна. Да самай вялікай патэльні запрасілі гаспадароў: старшыню Воранаўскага райвыканкама Васіля Шлыка і лідара раённага дэпутатскага корпуса Алену Ганевіч. У кухарскай справе сябе паказалі шаноўныя госці: старшыня камітэту сельскай гаспадаркі і харчавання Гродзенскага аблвыканкама Ігар Сарокін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віталь Ракавец, старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, кіраўнік прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі Андрэй Дудкін, дэпутат заканадаўчага сходу Ніжагародскай вобласці Ігар Нарэнка. Пасмакаваць беларускую нацыянальную страву прыехалі і дэлегацыі з Несцераўскай муніцыпальнай акругі Калінінградскай вобласці, Марыінска-Пасадскай муніцыпальнай акругі Чувашскай Рэспублікі.

2F1A5887.JPG

2F1A5881.JPG

2F1A5890.JPG

2F1A5899.JPG

2F1A5902.JPG

2F1A5911.JPG

2F1A5912.JPG

2F1A5926.JPG

2F1A5935.JPG

2F1A5939.JPG

2F1A5949.JPG

2F1A5963.JPG

2F1A5985.JPG

2F1A5996.JPG

2F1A6002.JPG

2F1A6006.JPG

2F1A6012.JPG


Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»