Астравецкую гімназю №1 наведалі беларускія парламентарыі
Гасцямі астравецкай гімназіі №1 былі парламентарыі са сталіцы. Ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, удзельнічалі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, члены Прэзідыума Савета Рэспублікі , дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук.
Адкрыццё новага будынка Астравецкай гімназіі адбылося ў студзені гэтага года. У мінулым навучальным годзе тут займаліся два першыя класы, а зараз у першы клас пайшлі 76 дзяцей – гэта ўжо тры класы.
- Радуе, што ўзрасла колькасць першакласнікаў у цэлым па краіне. Сёлета ўпершыню за парты селі 106,5 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта на 1600 больш, чым у мінулым годзе, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.
Павіншаваўшы школьнікаў, асабліва першакласнікаў, Міхаіл Мясніковіч ад імя Савета Рэспублікі падараваў навучальнай установе мульціборд. Віктар Лісковіч у якасці падарунка ад аблвыканкама ўручыў гімназіі новы сучасны камп’ютар. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Кавалька ад імя мясцовай улады перадаў сертыфікат на дакумент-камеру.
Першакласнікаў, якія першымі пераступілі школьны парог, чакаў яшчэ адзін сюрпрыз: у падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь яны атрымалі кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.
Дырэктар гімназіі Алена Севасцьян запрасіла гасцей пазнаёміцца з навучальнай установай. З задавальненнем паказвала прасторныя, светлыя класы, сучаснае абсталяванне, спартыўныя збудаванні.
-Мне спадабалася ваша гімназія, - выказаў сваё меркаванне Міхаіл Мясніковіч. – І не толькі светлыя новыя класы, а яшчэ больш – крэатыўнасць дырэктара і выкладчыкаў, якія настроены на тое, каб дзеці выраслі дастойнымі грамадзянамі нашай краіны. Дзяржава імкнецца, каб школа адпавядала сучасным патрабаванням. Гэта задача паспяхова вырашаецца.
Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што сучасная школа павінна рыхтаваць маладых людзей да актыўнай працоўнай дзейнасці. І для гэтага існуе сістэма безперапыннай адукацыі. Неабавязкова ўсім ісці вучыцца ва ўніверсітэт, краіне патрэбны высокакваліфікаваныя працоўныя кадры. Патрэбна больш увагі надаваць прафесійнай падрыхтоўцы ў каледжах і ліцэях.
Міхаіл Мясніковіч звярнуў асаблівую ўвагу і на асобу настаўніка:
- Сёлета ў рэспубліцы пачалі працоўную дзейнасць каля 5 тысяч маладых настаўнікаў. Задача мясцовай улады - каб гэтыя маладыя людзі былі акружаны ўвагай і старэйшых калег, і ўлады.
* * *
Міхаіл Мясніковіч і члены Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наведалі Інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС, дзе на іх пытанні адказвалі Генеральны дырэктар Беларускай АЭС Міхаіл Філімонаў і намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Міхадзюк. Госці пазнаёміліся з вытворчай базай будаўніцтва Беларускай АЭС, першым і другім жылымі мікрараёнамі будучага горада энергетыкаў, пабывалі на пляцоўцы будаўніцтва АЭС.
У другой палове дня ў Астраўцы прайшло пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь “Аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання па сацыяльна-эканамічным развіцці Астравецкага раёна”.
- Тэма пасяджэння - пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, -паведаміў журналістам Міхаіл Мясніковіч. - Астравецкі раён развіваецца хуткімі тэмпамі. Сюды прыязджае шмат будаўнікоў, і патрэбна думаць не толькі пра іх і будучых атамшчыкаў, але і пра членаў іх сямей, не звязаных працоўнымі адносінамі з Беларускай АЭС. Павінны вырашацца пытанні стварэння новых працоўных месцаў, арганізацыі быта і вольнага часу. Прэзідыум Савета Рэспублікі разгледзіць, як паспяхова вырашаюцца гэтыя пытанні. Калі пачыналі будаўніцтва АЭС, былі меркаванні, што горад атамшчыкаў трэба ўзводзіць асобна ад існуючага райцэнтра. Але Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вырашыў, што патрэбна пашыраць Астравец, зрабіць на яго базе сучасны горад, у якім будзе камфортна і тым, хто прыедзе будаваць АЭС і затым працаваць на ёй, і тым, хто жыве тут зараз.