У Астраўцы прайшоў фестываль творчасці ветэранаў «Мы яшчэ маладыя душой»

Да фестывалю людзі старэйшага ўзросту падрыхтавалі не толькі песні, вершы, танцы ва ўласным выкананні, але і выставу мастацкай творчасці
Галоўную і самую прыгожую канцэртную залу «Астравец» на цэлы дзень аддалі раённыя ўлады пажылым жыхарам Астравеччыны. Тут упершыню прайшоў раённы фестываль творчасці ветэранаў «Мы яшчэ маладыя душой».
Павітаць яго ўдзельнікаў прыйшоў на свята старшыня райвыканкама Адам Кавалька. Кіраўнік раённай вертыкалі адзначыў, што ветэраны заўсёды могуць разлічваць на падтрымку сваіх ініцыятываў, на дапамогу ў вырашэнні жыццёвых праблем.
Да фестывалю людзі старэйшага ўзросту падрыхтавалі не толькі песні, вершы, танцы ва ўласным выкананні, але і выставу мастацкай творчасці. Яе экспанаты па-сапраўднаму здзівілі наведвальнікаў разнастайнасцю і багаццем фантазіі аўтараў.
І на выставе, і ў канцэртнай зале падчас свята яблыку не было дзе ўпасці. Па папулярнасці сярод мясцовай публікі фестываль на роўных паспрачаўся з гастрольнымі выступленнямі сталічных зорак.