24 жніўня ў Свіслачы распачнецца «Свіслацкі кірмаш»
24 жніўня ў 12.00 на гарадской плошчы Свіслачы распачнецца «Свіслацкі кірмаш» – рэгіянальнае свята ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва паміж Латвіяй, Літвой і Беларуссю.
Кірмашы ў Свіслачы маюць даўнюю гісторыю і славутыя традыцыі. Упершыню кірмаш адбыўся ў 1792 годзе дзякуючы тагачаснаму ўладальніку Свіслачы – графу Вінцэнту Тышкевічу, пры якім горад дасягнуў свайго росквіту.
Па свайму грашоваму абароту «Свіслацкі Успенскі кірмаш» займаў адно з першых месц у Беларусі. Сюды звозілі свой тавар купцы з усіх куточкаў зямлі. Вялікім попытам карысталіся вырабы свіслацкіх гарбароў, карэтнікаў, сталяроў і ганчароў.
Кірмаш прыцягваў усе больш і больш купцоў, суправаджалі кірмаш народныя гульні, забавы і атракцыёны.
Традыцыі культурнага жыцця Свіслачы падчас святочных таргоў, без сумнення, можна занесці ў скарбніцу сусветнай кірмашовай культуры, якая існуе на Свіслаччыне і сёння. Жывуць, адраджаюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне адвечныя традыцыйныя рамёствы.
І. Галоўная пляцоўка (цэнтральная плошча каля РДК)
12.00–14.30 – тэатралізаванае ўрачыстае адкрыццё свята з удзелам творчых калектываў Латвіі, Літвы і Польшчы.
14.30–18.30 – выступленне лепшых творчых калектываў Гродзеншчыны.
19.00–20.30 – «Баль у Тышкевіча» – тэатральна-музычнае прадстаўленне.
ІІ. Пляцоўка «Горад майстроў» (цэнтральная плошча)
12.00–20.30 – «Свіслацкі кірмаш» – выстава-продаж вырабаў народных майстроў Гродзенскай вобласці. Майстар-класы па пляцэнню з лазы, саломы, разьбы па дрэву, ганчарству і ткацтву.
ІІІ. Пляцоўка «Шляхецкі праменад» (пляцоўка каля школы мастацтваў)
12.00– 22.00 – выстава работ мастакоў Свіслацкага раёна і г. Гродна.
«Кветкавая феерыя» – конкурс-выстава
14.30–16.00 – «Вечныя гукі» – канцэрт класічнай музыкі.
20.30 – узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу-выставы.
ІV. Дзіцячая пляцоўка (вул. Мельнова)
14.00–20.00 – дзіцячыя атракцыёны (горкі, батуты, машынкі), гандлёвыя рады для дзяцей, выставы дзіцячай творчасці, конкурсы, гульні, забавы, канцэрт дзіцячай самадзейнасці, цырк, тэатр «Закрытыя твары», тэатр «Батлейка», тэатр роставых лялек і інш.
V. Гульнёвая пляцоўка (пл. К. Маркса)
14.00–18.00 – гульнёва-забаўляльныя праграмы народных тэатраў Гродзеншчыны, традыцыйныя кірмашовыя забавы і атракцыёны.
Візітнай карткай «Свіслацкага кірмашу» стануць пяць корчмаў, якія гасцінна адчыняць свае дзверы перад гасцямі свята. Частуйцеся, госці, стравамі яўрэйскай, польскай і роднай беларускай кухні!
Гарадская плошча
22.00–22.30 – дэманстрацыя фільмаў пра свіслацкі край.
22.40–24.00 – тэатр агню «Fire-шоу», г. Мінск.
23.00–01.00 – святочная дыскатэка.