Адбылося рэгіянальнае свята «Свіслацкі кірмаш»
Рэгіянальнае свята «Свіслацкі кірмаш», якое прайшло ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія-Літва-Беларусь» і згодна з праектам Еўрасаюза «Супрацоўніцтва і культурны дыялог гарадоў Укмерге і Свіслач», стала захапляльным відовішчам на гасціннай свіслацкай зямлі.
Яго дзейства распачалося на галоўнай пляцоўцы, дзе кірмашоўцаў віталі старшыня аргкамітэта кірмашу, старшыня Свіслацкага райвыканкама Алег Таргонскі, кіраўнікі дэлегацый з Літвы, Латвіі, Польшчы. І, вядома ж, былы ўладальнік Свіслачы, пры якім мястэчка дасягнула свайго росквіту, граф Вінцэнт Тышкевіч з жонкай Тэрэзай Панятоўскай.
Менавіта дзякуючы Тышкевічу знакаміты Свіслацкі Успенскі кірмаш упершыню адбыўся ў 1792 годзе. Тады кірмаш доўжыўся месяц і меў з цягам часу статус міжнароднага.
Сёлета арганізатары мерапрыемства, якое ўпершыню прайшло на свіслацкай зямлі, мелі на мэце рэканструяваць гістарычныя асаблівасці «Свіслацкага кірмашу» 18-19 стагоддзяў і даць новае жыццё шматгадовай традыцыі. І гэта ім спаўна ўдалося.
Цэнтральная плошча і бліжэйшыя вуліцы, якія ідуць ад яе згодна з гістарычнай планіроўкай у строга перпендыкулярным парадку, набылі тагачасныя назвы: Гродзенская і Рудаўская, Брэсцкая і Варшаўская, Мсцібаўская. Як і падчас тышкевіцкага кірмашу, працавалі пяць пастаялых двароў: «Пад Арлом», «Пад Аленем», «Пад Лебедзем», «Пад Валом», «Пад Аднарожцам».
І было ў Свіслачы на кірмашы ўсё, што хочаш для душы. У карчмах ішоў буйны гандаль. Яшчэ шэсць гандлёвых радоў занялі рамеснікі. На пляцоўцы «Шляхецкі праменад» разгарнуўся галоўны конкурс свята «Кветкавая феерыя». Сваё майстэрства тут прадэманстравалі прадпрыемствы, арганізацыі, школы ў пано, кампазіцыі, элементах касцюма 18-19 стагоддзяў. Усё гэта дзейства суправаджалася класічнай музыкай. Былі арганізаваны выставы мастакоў.
Парадавалі таксама творчыя калектывы Літвы, Латвіі, Польшчы і беларускія з розных куточкаў нашай краіны. Шэраг забаў было прапанавана дзецям.
Яшчэ адным сюрпрызам стала тэатральна-музычнае прадстаўленне «Баль у Тышкевіча», у якім непасрэдны ўдзел браў сам граф.
Свіслачане і шматлікія госці былі проста ў захапленні ад «Свіслацкага кірмашу». Значыць, старадаўняй традыцыі жыць!