Выстаўка прац майстэрні Таццяны і Ігара Пярвухіных працуе ў Музеі гісторыі Гарадніцы
Персанальная выстаўка прац майстэрні Таццяны і Ігара Пярвухіных «У пошуках гармоніі» працуе ў Музеі гісторыі Гарадніцы.
Больш за 25 гадоў Таццяна Аляксееўна і Ігар Барысавіч займаюцца стварэннем дэкаратыўна-мастацкіх вырабаў з натуральнай скуры. У сваіх працах выкарыстоўваюць такія тэхналагічныя прыёмы, як скураная пластыка, інтарсія, цісненне, пляценне, чаканка, жывапіс. На выстаўцы аўтары прадставілі насценныя пано, карціны, вазы, памятныя медалі.
Захапляе сваёй арыгінальнасцю эксклюзіўная жаночая біжутэрыя. У дэкоры плеценых са скуры калье, бранзалетаў, брошак майстры выкарыстоўваюць мінералы агата і яшмы. Увагу таксама прыцягваюць скураныя пераплёты для кніг, альбомаў, штотыднёвікаў, дзе спалучаюцца розныя віды, колеры і фактуры скуры. На скураных пераплётах майстры робяць дэкаратыўнае цісненне, аздабляюць іх чаканкамі і мінераламі.

Святлана ЧУШЫНСКАЯ, загадчык аддзела народнай творчасці Музея гісторыі Гарадніцы