Міхаіл Фінберг выступіць з аркестрам у Навагрудку

Міхаіл Фінберг выступіць з аркестрам у Навагрудку

Пройдуць канцэрты: ансамбля трубачоў і ансамбля флейтыстаў...

Другая музычна-асветніцкая імпрэза, якую ладзіць заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам народнага артыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга, адбудзецца 22 лістапада.

У гэты дзень у Навагрудскай дзіцячай школе мастацтваў пройдуць два канцэрты: ансамбля трубачоў (11.00) і ансамбля флейтыстаў (12.00).

У раённым Доме культуры гледачоў чакаюць канцэрт знаёмых класічных мелодый ў выкананні ансамбляў флейтыстаў, трубачоў, кларнетыстаў, салістаў на драўляных духавых інструментах, вакальнага ансамбля, струннага квартэта і струннага аркестра (15.00), выступленне біг-бэнда Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі (17.00). У 18.00 пачнецца канцэрт сучаснай эстраднай песні з удзелам Таццяны Глазуновай, Галіны Грамовіч, Алесі Дзержавец, Прымаверы, Яны Старцавай, Наталлі Тамэлы, Мікіты Осіпава, Юрыя Вашчука, Дзмітрыя Качароўскага, Руслана Мусвідаса, Аляксандра Салаўёва і іншых выканаўцаў.