У Гродна з канцэртам выступіць дачка Чэслава Немэна
Цудоўная навіна для прыхільнікаў і землякоў Чэслава Немэна: 8 снежня ў Гродзенскім драматычным тэатры пройдзе канцэрт яго дачкі спявачкі Наталлі Немэн.
Яна мовай музыкі распавядзе пра бацьку: выканае яго папулярныя хіты і творы з больш позніх альбомаў “Terra Deflorata” ці “Spodchmurykapelusza” ва ўласнай інтэрпрэтацыі – шчырай і яркай, прапушчанай праз сэрца. Для яе Чэслаў Немэн – перш за ўсё родны і дарагі чалавек, а ўжо потым сусветна вядомы музыкант.
А перад канцэртам гродзенцы змогуць пазнаёміцца з фотавыставай жонкі Чэслава Немэна Малгажаты “Чэслаў Немэн у аб’ектыве жонкі”. Малгажата – адна з самых вядомых мадэляў, актрыса, фатограф – пражыла разам з зоркай больш за трыццаць гадоў, была яго музай.
Малгажата і Наталля плануюць наведаць клуб-музей Чэслава Немэна ў Старых Васілішках – дом, дзе ён вырас, сустрэцца з дзяцінствам і юнацтвам дарагога чалавека.