Чароўны водар беларускасцi. Расказваем аб намінантах літаратурнай нацыянальнай прэміі Беларусі

Падчас адкрыцця свята пiсьменства ў Лiдзе адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу. Лiтаратурную нацыянальную прэмію Беларусі атрымаюць самыя годныя творы. Раскрыцця гэтай інтрыгі чакаюць і пісьменнікі Гродзеншчыны, таму што да гэтай узнагароды Гродзенскае абласное аддзяленне СПБ прадставіла сем таленавітых аўтараў і іх кнігі. Расказваем аб намiнантах.
Марыя Шаўчонак з кнігай “Рэха маіх слядоў”. Гэта зборнік лірычных вершаў, у якіх Радзіма, хараство навакольнага свету, каханне, пошукі сэнсу жыцця – галоўны лейтматыў. Гармонія пачуццяў і паэтычнага слова, музычнасць, спеўнасць яе вершаваных радкоў робяць яе творчасць непаўторнай.

Людміла Шаўчэнка з кнігай рускамоўных вершаў “Откровение”. Аўтар вядзе гаворку пра каханне і жыццё, прыроду і родны край, пра творчасць і чалавечыя перажыванні, аб няпростых абставінах у сённяшнім свеце, піша пра людзей, іх маральныя якасці і пра шчасце. Вершы адрозніваюцца душэўнай шчырасцю, цеплынёй, паэтычнай вобразнасцю і разнастайнасцю тэматыкі.

Тамара Мазур з кнігай “Васількі на світанні”. Гэты зборнік паэзіі – песня радасці і трывогі, малітва за шчасце людзей, развітальны акорд незваротна пражытых сюжэтаў жыцця. У кожным радку – матывы рамантыкі, меланхоліі і светлай журбы. Багацце душы, паводле Тамары Мазур, – здольнасць не толькі адчуваць чароўны водар беларускасці, але і дыхаць ім, як паветрам.
Мікалай Іваноўскі з кнігай “Адгалоскі саракавых”. Мікалай Іваноўскі напісаў шчымлівы рэквіем спаленым вёскам роднай Ваўкавышчыны і ўсёй Беларусі, аддаў даніну пашаны подзвігу воінаў вызваліцеляў, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, мужнаму і нескаронаму ворагам народу, матывам перамогі, непарыўнай сувязі часоў і вечна жывой памяці народнай.
Андрэй Татур з кнігай паэзіі на рускай мове “О Родине, о жизни, о любви”. В сборник вошли стихотворения последних лет на соответствующую названию книги тематику. Это и волнующие моменты жизненных событий, и вдохновляющее поэта чувство любви, и признательность большой и малой Родине за возможность свободно жить и созидать, воспевая в творчестве бескрайние родные просторы, людей и великую силу, благотворную поэзию.

Таццяна Сучкова з кнігай “Я намалюю дзіўную краіну”. У яе ўвайшлі вершы і казкі для самых маленькіх чытачоў – 2+. Яркія, самабытныя вобразы роднага краю, насельнікаў лесу, азёр і рэк, расліны, жывёлы ствараюць непаўторны каларыт у фарбах і гуках, напоўнены атмасферай любові і цеплынёй. Да ўсяго кніга цудоўна аформлена мастакамі выдавецтва “Каўчэг” (Мінск), што надае ёй яшчэ большай прывабнасці і прыцягальнасці.

Уладзімір Ягорычаў з кнігай “Время выбрало нас”. Вядомы на Беларусі публіцыст і аўтар шматлікіх кніг на гістарычную тэматыку ўклаў у шэраг нарысаў гэтага зборніка свае ўражанні, навуковыя даследаванні, назіранні і фактычны матэрыял пра сучасны стан жыццядзейнасці нашай дзяржавы, палітычныя перыпетыі ў свеце і філасофскія развагі на тэму гістарычнай праўды і неабходнасць яе абароны. Кніга – маніфест, падручнік, садзеянне выбару правільнага шляху для кожнага.

Прапаноўваем чытачам “Гродзенскай праўды” некалькі вершаў-намінантаў і жадаем ім перамогі!
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!