Ксёндз Руслан Мазан распавёў, як католікі павінны сустракаць Вялікдзень
Заўтра католікі будуць адзначаць найважнейшае і самае старажытнае хрысціянскае свята – Вялікдзень.
Пра яго сакральны сэнс, традыцыі і пра тое, як сустракаць веруючым гэты дзень, распавёў для чытачоў “ГП” ксёндз Руслан Мазан, настаяцель парафіі Святой Сям’і г. Ліда Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.
Гісторыя свята
Вялікдзень, або Змёртвыхпаўстанне, – гэта ўрачыстасць пераходу ад няволі смерці і граху да свабоды вечнага жыцця, свята аднаўлення ўсяго стварэння ў Езусе Хрысце. Вялікдзень таксама называюць Пасхай, што азначае пераход.
– Свята Вялікадня ўзяло свой пачатак ад яўрэйскай Пасхі, святкаванне якой было звязана з выйсцем выбранага народу з егіпецкай няволі ў абяцаную зямлю. Габрэі святкавалі Пасху ў 14-ы дзень луннага месяца Нісан. Менавіта тады і адбылася Хрыстовая Пасха, пераход Езуса праз смерць да хвалы ўваскрасення, – расказвае ксёндз Руслан Мазан. – На Нікейскім саборы ў 325 годзе было прынята, што Вялікдзень у касцёле будзе адзначацца ў першую
нядзелю пасля першага вясенняга паўналуння. Сёлета ён прыпаў на 5 сакавіка.
Традыцыі
Адным з атрыбутаў велікодных дзён з’яўляецца фарбаванае яйка. Паводле біблейскага падання, Марыя Магдалена прынесла ў падарунак рымскаму імператару Ціберыю чырвонае яйка як сімвал невіноўнасці Хрыста і сведчанне таго, што ўвесь свет адказны за Яго пралітую кроў. Акрамя таго, яйка – сімвал кругазвароту і бясконцасці жыцця.
У Беларусі дагэтуль існуе звычай прыносіць велікодныя яйкі ў падарунак. Першапачаткова іх фарбавалі ў чырвоны колер (крашанкі), пазней размалёўвалі рознымі ўзорамі (пісанкі).
У кожнай сям’і раніцай у Вялікую суботу рыхтуюцца стравы да асвячэння. Хлеб прыпамінае «хлеб жывы, які сышоў з нябёсаў», вяндліны – на ўспамін пасхальнага ягняці, а таксама яйка – сімвал новага жыцця, якое нясе ўваскрослы Хрыстус, і соль, якая ахоўвае нас ад сапсаванасці. На велікодны стол таксама пажадана падаць хрэн і перац, якія прыпамінаюць біблейскія горкія травы.
У першую чаргу – малітва
Варта аднак памятаць, што важным аспектам пасхальных свят з’яўляецца не толькі асвячэнне страваў. Па меры магчымасцей важна ўдзельнічаць у літургіі ўсёй сям’ёй, разам маліцца дома і яшчэ больш старанна ў гэтыя дні прымаць удзел у жыцці парафіі.
– Дзякуючы засяроджанаму перажыванню Пасхі, паглыбленню ў таямніцу Божай любові да чалавецтва, маем шанс на сапраўднае аднаўленне нашага жыцця, нашай веры, а таксама на вяртанне да Бога. Урачыстасць Змёртвыхпаўстання – гэта цудоўны дар Бога для кожнага чалавека, які можа ўзбагаціць нас і наблізіць да Хрыста, каб атрымаць вечнае жыццё, – растлумачыў настаяцель.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!