Паэты Гродзеншчыны рыфмавана павіншавалі вобласць з 75-годдзем

Паэты Гродзеншчыны рыфмавана павіншавалі вобласць з 75-годдзем

Людміла КЕБІЧ
(нарадзілася ў г. п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна, жыве ў Гродне)

2c33d1b17b6b92dc1987567609d0b3e6.jpg
БЭЗАВЫ ДОМ

Завядзі мяне ў бэзавы дом,
Дзе ўспаміны жывуць дарагія,
Дзе пад маміным цёплым крылом
мы былі незваротна другія.

Завядзі мяне ў бэзавы дом,
Дзе надзейныя татавы рукі
нас звязалі сямейным вузлом,
дзе жыцця спасцігалі навукі.

Завядзі мяне ў бэзавы дом,
Дзе сустрэне мяне мая вішня,
Што расце і цяпер пад акном
і красуе прыгожа і пышна.

Дзе гарыць жыццядайным агнём
Сэрца светлай, як мара, радзімы,
Дзе яшчэ мы ўсе разам жывём
на зямлі сваёй роднай, адзінай.

Дзе за круглым вялікім сталом
Ні сябрам, ні суседзям не цесна,
Дзе людзей памінаюць дабром,
і бяседа льецца, як песня.

Кожны міг занатую радком,
каб у бездань цябе час не зрынуў.
Завядзі мяне ў бэзавы дом,
і я болей яго не пакіну.  

Віктар КУРЛОВІЧ
(аг. Вярэйкі, Ваўкавыскі раён)

dc542e35c74d4001ef4da204a7bc3af3.jpg
ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ

Зямля бацькоў – жыцця майго крыніца…
Як хочацца мне часам зноў і зноў
Душою ціха-ціха прытуліцца
да гэтых чыстых светлых берагоў.

Да тых мясцін, што ў сэрца так запалі,
З усіх па свеце пройдзеных дарог
Адна праз перашкоды і крыжалі
вядзе на бацькаў нізенькі парог.

Дзе над ракою нізка вербы гнуцца,
На жаль, я ўжо цяпер не часты госць.
А так, бывае, хочацца вярнуцца
туды, дзе адзвінела маладосць.

Дзе, нібы мора, на палетках жыта,
І дзе пад салаўіны дружны спеў
мат хваляванняў шчырых перажыта,
Калі каханне першае сустрэў.

Куды б мяне па свеце лёс не кідаў –
Успаміналіся, ды неаднойчы, мне
Пейзажы родных, блізкіх краявідаў,
Святло ў бацькоўскім вузенькім акне…

Каб каранёў сваіх нам не пазбыцца,
І той агонь не згас ў забыцці,
зямлі бацькоўскай нізка пакланіцца
павінны кожны ў сваім жыцці.

Людмила ШЕВЧЕНКО
(родилась в д. Губинка Гродненского района, живет в Гродно)

3ac67432ff41eaef1b5e38a307123003.jpg
СВОЯ

Я здесь своя. Здесь родилась, росла я,
С подружками ходила в первый класс,
По травам луга бегала босая,
В жару пила душистый хлебный квас…

Я здесь своя. Стоит ещё в деревне
Родной, хоть старый, деревянный дом.
Дрова горели в печке, и, поверь мне,
Так хорошо, уютно было в нём.

Я здесь своя. Хоть унесла Пырянка
Несметное количество воды,
Я помню, как червей хранила в склянке,
К рыбалке, средь высокой лебеды.
Я здесь своя. Вертлявые синички,
От голода зимою осмелев,
Пшено клевали прямо с рукавички,
Тем самым душу детскую согрев.

Я здесь своя. Спешили мы когда-то
Двором всем в клуб, чтоб посмотреть кино.
Я здесь своя, хоть и не виновата,
Что в Губинке уж не живу давно.

Тамара МАЗУР
(нарадзілася ў в. Лазы Ваўкавыскага раёна, жыве ў Скідзелі)

5ad13ea71448d83fb740fc7a511bc756.jpg
ПРА МЯНЕ ЎЗГАДАЛІ

Так даўно не думала пра пяшчоту,
Аж пакуль у гэтую млявасць-слоту
Пра мяне, бадзяжніцу, не ўзгадалі
У дзяцінства горадзе – роднай далі.
Сакавітай моваю наталілі,
Як ткачы, асноваю надзялілі.
Тою – самай моцнаю, што ад сэрца…
Каб не надта верыла іншаверцам,
Каб жыла і помніла – ёсць на свеце
Землякі-таварышы па сакрэце.
А сакрэт той – сілачка немалая
Ад зямлі радзімае – цуда-краю,
Ад азёраў казачных на світанку,
Ды ад храмаў Росенскіх і Ваўпянскіх.
З Краснасельскіх крэмневых нашых шахтаў,
Ад сялян, рамеснікаў і ад шляхты,
Ад палаца гожага ў Падароску…
Хто падставіць рупіцца мне падножку?
Я ж, як дрэвы ў Шніпаве й Тэаліне,
Што карэннем зрошчаныя з Айчынай…
Пад гарою Шведскаю ў Ваўкавыску
Паміж кронаў яблыняў спіць вятрыска,
Бо няма прычын яму дзьмуць самоту.
Я ж спазнала праўдачку і пяшчоту:
Пра мяне ўзгадалі ў краі матчыным.
Знайце, я багатая годнай спадчынай.
Завяжу з арнаментам нашым хустачку:
Знайце: я – сапраўдная беларусачка.

81cf91962a28a8198626f8a7be07d379.JPG

Виктор КУЦ
(родился в д. Рыбаки Щучинского района, живет в Гродно)

В РЫБАКАХ

В.Куц.jpg
Привет, моё землячество! Привет!
Сегодня – настроенье боевое.
Теплом лесного края я согрет,
И тронула деревня за живое.

Одних воспоминаний «Гольфик» мой
едва ли довезёт до перекрёстка.
Сюда спешу я, как к себе домой,
Стучат берёзки по капоту хлёстко.

Прищурившись, по-братски земляки
приветствуют и в гости приглашают.
Я вашу хлебосольность, Рыбаки,
С теплом все эти годы вспоминаю.

Пойдут расспросы: что, почём  и как?
А здесь, у нас: глазам своим не верим…
Когда-то хоть кормила нас река.
Сегодня – браконьер на браконьере…

Землячество – осенний сухоцвет.
Ну как мне вас утешить, не завравшись?
И кто, простите, понесёт ответ
За рубль, на смерть отложенный, пропавший?!

Да к чёрту их! Один лишь наш Господь
Вершить свой суд над всем законный вправе.
А мы, земляк, очистим дух и плоть,
Наливкою вишнёвой всё исправив!

Георгий КИСЕЛЁВ
(родился в д. Епифанка Вологодской области; живет в Волковыске)

bb033f0185cd9fe91a8cc902b5652508.jpg
***

Гляжусь, гляжусь в ночную Беларусь
С волненьем сына, тайным и ревнивым,
И, может быть, стократно повторюсь:
В любви к её лесам и спящим нивам.

Проносятся – не видно им конца –
В дорожной изнурительной болтанке –
Сквозь отраженье моего лица
Посёлки, города и полустанки.

И что ни встречу – вёску, хуторок,
и в поле трактор, и бусла в низине, –
Всё это ныне край моих тревог,
Чернобылем помеченный незримо.

Меня опять дороги привели
в тот край, где я любовью окольцован.
С поклоном от есенинской земли,
С приветным словом от земли Рубцова.

Глаза в глаза – гляжусь в леса, поля.
И где-нибудь на дальнем полустанке
бескрайний шлях постелет мне пыля,
земля Купалы, Коласа и Танка.

И Беловежской пуще не чужой,
Любя её и в декабре, и в мае,
Пока живу, славянскою душой,
Я две Руси, как мост, соединяю. 

6efd05043a98eb72952f37f2872480de.jpg

Мікалай ІВАНОЎСКІ
(нарадзіўся і жыве ў в. Пачуйкі Ваўкавыскага раёна)

Мікалай Іваноўскі.JPG
ПАЧУЙКІ

Пачуйкі – вёсачка завецца,
Ад стальмахоў прыйшла, здаецца.
Бо тут вякамі звон вялі
Майстры Пачуек – кавалі.

Вазы і брычкі, і калёсы,
Сярпы, нажы, плугі ды косы,
Пярсцёнкі, лыжкі і відэльцы
Рабілі слаўна так умельцы.

Паны вялікія з дарогі
Каням падкоўвалі тут ногі.
Па ўсёй акрузе бегла слава,
Майстры на гэта мелі права.

Аднойчы, побач ехаў князь,
Дарога ўвосень – лужы, гразь.
Туман сівы стаяў наўкола,
Патрапіла ў яму кола.

Рассыпалася на кавалкі,
Нібы з каробачкі запалкі,
І нельга рушыць у дарогу,
А хто прыйдзе на дапамогу?

– Пачулі мы, пачулі звон,
У тым баку чуваць быў ён, –
Загаманілі побач слугі,
Напрамак паказалі пугай…

Пачуйкі, вамі ганаруся,
Няма другіх на Белай Русі.
Прайшло ўжо некалькі вякоў –
Чуваць нам грукат малаткоў.

Пётр СЯМИНСКИЙ
(родился в д. Колбасино Гродненского района, живет в Гродно)

8ea3f759c955556c8a6d087b46a7af50.jpg
ЭКСПРОМТ

Цветут за окошком сирень и смородина,
И мчится куда-то годов круговерть.
Всё это – моя Богом данная Родина,
Готов за неё я сражаться на смерть!
И это не просто сыновий мой долг,
Поверьте, такими не шутят вещами.
И, враг мой возможный, возьми себе в толк:
Так предки великие жить завещали.
Так выпало мне, и в душе я горжусь
Быть сыном земли, что зовут Беларусь!







Уладзімір РУЛЬ
(нарадзіўся ў в.Матылі Шчучынскага раёна, жыве ў в. Нача Воранаўскага раёна)

a539da9391a8082ea79675df646b4837.jpg
Я ГЭТЫ СКАРБ НЕ СТРАЧУ

Па сцежцы ўласных успамінаў
Кірую проста ў маладосць,
І хай даводзяць мне хвіліны:
Не гаспадар, а толькі госць
На гонях гэтай вабнай сцежкі
Ты, чалавеча, наш цяпер…
Ды ўсё ж і поле, і ўзмежкі,
І гай захоўваюць давер
Да сціплай постаці паэта,
Які калісьці ў Матылях
Часцінкай стаў маленькай свету
І рушыў у жыццёвы шлях.

Дрыгва, рачулка, сенажаці
Не застануцца ўбаку,
–    Маўляў, ты наш да болю, браце,
Заўсёды памятай адкуль
Па волі лёсу ўзяліся
Твае, шаноўны, карані.

Усёй сваёй душой гарніся
Да іх, не здраджвай ім ані.
Павер, чытач, што тыя ж словы
Ў Матылях з усіх бакоў,
Як найважнейшая выснова,
Гучаць і з вуснаў землякоў.
Не пагадзіцца з імі, значыць, –
Адпрэчыць праўду назаўжды…
Не-не. Я гэты скарб не страчу,
А пранясу цераз гады!

Наталля ЦВІРКО
(нарадзілася і жыве ў в. Скрыбаўцы Шчучынскага раёна)

e7e502e183aab79a83f7c43b97fc0517.jpg
ПРЫСВЯЧЭННЕ ШЧУЧЫНУ

Узмах птушынага крыла,
шум хваль азёрных на світанні.
ізноў дарога прывяла
З табою, Шчучын, на спатканне.

Заўсёды ўтульны, малады,
І прыгажэеш ты з гадамі.
Здалёк спяшаемся сюды.
Нас горад радасна вітае.

Усмешак добрых тут святло,
І шчырыя жывуць тут людзі.
Так вечна ў Шчучыне было,
Дык і няхай заўжды так будзе!

Валянцін СЕМЯНЯКА
(нарадзіўся ў в. Лыскава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, жыве ў в. Князева Зэльвенскага раёна)

f8d7a00bffc96dc6abaeb442a2252a3c.JPG
НА МАЛОЙ РАДЗІМЕ

Новенькі аўтобус па шашы імчыцца.
Папрашу кіроўцу ў Зэльве прыпыніць:
– Дай мне, браце, выйсці, тут мая сталіца,
Дай ізноў на сэрцы раны загаіць.

Дай мне наталіцца водарам духмяным
Залатых палеткаў, кветкавых лугоў,
Дай мне не забыцца, як гучаць на ранні
Над малой радзімай песні жаўрукоў.

Я хачу прыпомніць кожную драбніцу,
Што хавае памяць з колішніх гадоў.
Каб затым напоўніць, бы каўшом з крыніцы,
Песнямі сваімі кут маіх дзядоў.

Тут знайду я сілы для штодзённай працы,
Тут змагу нарэшце адпачыць душой.
Каб затым у думках зноў і зноў вяртацца
У святыя месцы раніцы маёй.

Тут, здаецца, болей і цяпла, і сонца.
Тут травінцы кожнай адаб’ю паклон.
Толькі тут шчаслівым быць магу бясконца,
Толькі тут на яве ажывае сон.

Знаю – час не спыніш, скончыцца сустрэча,
І вялікі горад пазаве ізноў.
Зэльва, ты заўсёды для мяне дарэчы!
Ты – мая радзіма, ты – мая любоў!

Ала КЛЕМЯНОК
(нарадзілася ў г. Маладзечна Мінскай вобласці, жыве ў Смаргоні)

2a6deaf268381de7d481a9d9faf3e971.jpg
СМАРГОНЬ РАНІШНЯЯ

Глядзіцца храм у люстра става –
якая дзіўная выява!
Ён побач – паралельны свет,
як вечны Божы запавет.
Шапочуць ясені і клёны.
Звініць птушыны хор натхнёна,
зірнуў Францішак задуменна
на ўсход, дзе ззяе пераменай,
дзе праз карункавыя хмаркі
квітнее велічна заранка.
Пад булькат рэчкі хуткаплыннай
сплывае ўдалеч час няспынна.
Па берагах, як вартавыя,
паўсталі валуны сівыя,
тут рарытэт падзей далёкіх
і дар уважліваму зроку
з зямлі прарос, як святаяннік,
вайны ўспамін, бы пакаянне.
Па сцішанай алеі парка
спяшаецца хтось вельмі шпарка:
то з акадэміі мядзведжай
вядуць артыста два заезжых
вясёлых, шустрых скамарохі
ды раптам скамянелі трохі.
Тым часам сонца шарык меней,
хоць шчодра сыпле промні жменяй.
На Оксне ярка хвалькі ззяюць,
дзень новы радасна вітаюць.

Марыя ШАЎЧОНАК
(нарадзілася ў в. Новы Востраў Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласцi, жыве ў Гродне)

1dc67e803bca37ab64b067ed7cd7297c.jpg
РОДНЫ ДОМ

Шчаслівы той, калі ён дома
І ласку мае, і спакой.
Шчаслівы той, які нікому
Не ўчыніць крыўды ні адной.

І хто ніколі не забудзе,
Што дом – пачатак і працяг,
Які выводзіць яго ў людзі,
Каб адшукаць жыццёвы шлях.

І што вярнуцца давядзецца
З усіх мясцін, з усіх шляхоў
У дом, які нязменна ў сэрцы,
Як слова вечнае – любоў.

Алена РУЦКАЯ
(нарадзілася ў в. Дзякаўцы Шчучынскага раёна, жыве ў Гродне)

4d37fb299745930394fa4761501422be.jpg
ПАЛАНЭЗ АГІНСКАГА

У маладзіковым чоўне вечар
Наплывае ціха на сады.
I здаецца, чутны ў шэпце вецця
Паланэз Агінскага тады.

Можа, музыку падслухаў вецер,
Як Агінскі сам яе іграў,
I тады зрадніўся з ёю нечым –
Мабыць, што радзімы сам не знаў.

Падхапіў мелодыю на крылы
I цяпер яе для тых пяе,
Хто з радзімай расстаецца мілай,
Каб не змог забыць навек яе.





Ірына ВОЙТКА
(нарадзілася ў в. Каралін Зэльвенскага раёна, жыве ў Слоніме)

a2c045454c4349c7efcaf75926da4745.jpg
АД ГАРОДНІ ДА СЛОНІМА

Ад Гародні да Слоніма
праеду па восені
на маршрутным таксі.
Налюбуюся далямі,
краявідамі даўнімі
і лугамі, і пожнямі,
і лясамі мурожнымі,
і грыбамі запахне мне,
хоць кашамі насі.
Пераспелаю дзеваю
прыйдзе зноў неспадзевана
і павее сумотаю
разважанне жыцця.
Залатымі пакосамі
і мядовымі росамі
я праеду па восені
ў майго лёсу працяг.
Редакция газеты «Гродненская правда»