У Авальнай зале Новага замка адкрылася выстаўка “Забытае мастацтва ліставання”

У Авальнай зале Новага замка адкрылася выстаўка “Забытае мастацтва ліставання”

Выстава знаёміць з узорамі перапіскі ХVI–ХХ ст.

Унікальная экспазіцыя з фондаў гісторыка-археалагічнага музея паказвае, як на працягу стагоддзяў людзі захоўвалі сувязь праз лісты – ад каралеўскіх указаў да франтавых трохкутнікаў.
Выстава знаёміць з узорамі перапіскі ХVI–ХХ ст., калі адзіным сродкам сувязі ў большасці людзей былі лісты, якія адпраўлялі і атрымлівалі па пошце. Зараз перапіска ў сацыяльных сетках стала звыклай часткай жыцця. Мы імгненна атрымліваем паведамленні і адказваем у той жа момант. 

Але яшчэ зусім нядаўна ўсё было інакш. Лісты ішлі днямі і тыднямі, а адказ мог прыйсці праз месяц. Гэтая павольнасць стварала асаблівую атмасферу чакання, у якой кожны канверт быў падзеяй, а кожнае слова – каштоўнасцю. 



_E1I2416.JPG

– У жыхароў горада будзе выдатная магчымасць пазнаёміцца з дзелавой перапіскай караля Стэфана Баторыя, што мела сілу ўказаў. Лісты трох пакаленняў роду Пуслоўскіх, якія жылі на Гродзеншчыне, змяшчаюць распараджэнні па кіраванні маёнткамі, адлюстроўваюць дабрачынную дзейнасць, перадаюць сямейныя навіны. Сярод цікавых экспанатаў – лісты Войцеха Пуслоўскага – піянера прамысловасці на Гродзеншчыне, прыватная і дзелавая перапіска ўладальніка Косаўскага палаца Вандаліна Пуслоўскага і яго дачкі Марты Красінскай – фрэйліны расійскага імператарскага двара, мецэнаткі. Прадстаўлена дзелавая перапіска французскага прадпрымальніка Пятра Маёта, які жыў у канцы XVIII – пачатку ХІХ ст. у Маскве, а летам прыязджаў у Гродна, дзе спачатку меў летнюю рэзідэнцыю, а пазней пасяліўся назаўжды. Выклікае цікавасць ліст рускага пісьменніка і публіцыста Аляксандра Герцэна да студэнта Мікалая Мазурэнка, які лічыўся страчаным, – расказала загадчык аддзела рэдкай кнігі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Алена Развановіч.

Надзвычай кранальнымі выглядаюць лісты часоў Вялікай Айчыннай вайны. На выставе прадстаўлены пісьмы ўраджэнца нашага горада, савецкага военачальніка Мікалая Восіпавіча Паўлоўскага, генерал-маёра Віктара Рыгоравіча Жолудзева, а таксама Аляксандра Касмадзям’янскага, які пайшоў на фронт, каб адпомсціць за сваю сястру, і быў пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Лісты салдат да бацькоў, жонак і дзяцей, а таксама пасланні з тылу на фронт перадаюць думкі, пачуцці, надзеі і трывогі, што напаўнялі жыццё людзей у тыя цяжкія гады.

_E1I2438.JPG

_E1I2436.JPG

– Асобны комплекс матэрыялаў прысвечаны перапісцы вядомых беларускіх літаратараў: Якуба Коласа, Міхася Васілька, Васіля Быкава, Аляксея Карпюка – мне здаецца, што не трэба называць прозвішчы, бо ніжэй я іх усіх называю. Тут можна ўбачыць ліст класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, ліставанне гродзенскага паэта Міхася Васілька, пісьменнікаў Васіля Быкава і Аляксея Карпюка (да іх адносіцца таксама слова “ліставанне”). Гэтыя лісты дазваляюць адчуць, як праз словы і радкі фарміравалася літаратурнае жыццё і дух эпохі, – адзначае Алена Станіславаўна. 

Выстава знаёміць з разнастайнымі формамі паштовых адпраўленняў: ад лістоў ХІХ стагоддзя, запячатаных сургучнымі пячаткамі, да адкрытых лістоў і бланкаў для перапіскі ваеннапалонных часоў Першай сусветнай вайны. Асобнае месца займаюць лісты-трохкутнікі і паштовыя карткі “Воінскае” Вялікай Айчыннай вайны. Побач з імі – тэлеграмы, фотапаштоўкі, віншавальныя паштоўкі і канверты, якія захавалі дух сваёй эпохі.



Экспазіцыю ўзбагачаюць прылады для пісьма: чарніліцы і бутэлечкі для чарніла, пёравыя ручкі, скрынкі для пёраў, алоўкі, латкі для паперы, прэс-пап’е. Некаторыя з іх належалі вядомым асобам – военачальнікам і героям працы, чые імёны ўпісаны ў гісторыю краіны. Вельмі прыгожа выглядаюць шкляныя чарніліцы 1920–1930-х гадоў, створаныя на фабрыцы Ю. Столе “Нёман” у Бярозаўцы.

Выстаўка “Забытае мастацтва ліставання” – гэта не толькі падарожжа ў гісторыю пошты і перапіскі, але і магчымасць адчуць жывую сувязь з мінулым. Кожны ліст, паштоўка ці чарніліца распавядае сваю гісторыю і нагадвае, што слова, напісанае ад рукі, мае асаблівую сілу. Экспазіцыя адкрывае перад наведвальнікамі свет чалавечых пачуццяў, думак і спадзяванняў, якія захаваліся ў радках і прадметах, і дазваляе ўбачыць, як перапіска фарміравала культуру і памяць народа.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»