У Слоніме праходзіць V Рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці»

У Слоніме праходзіць V Рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці»

Гэта мерапрыемства ўжо стала візітнай карткай Слонімшчыны і сабрала гасцей з усіх абласцей краіны.

Сёлета ўдзел у фестывалі, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і Слонімскі райвыканкам, прынялі 18 творчых сямейных калектываў. Падчас конкурснай праграмы «Сузор’е талентаў», якая праходзіць у Цэнтры культуры і адпачынку, будуць вызначаны пераможцы ў розных намінацыях.

IMG_6315.jpg
IMG_6321.jpg

Мерапрыемства ўрачыста адкрылі словамі віншаванняў старшыня райвыканкама Алег Таргонскі, кансультант упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Іван Галабурда і першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

IMG_6325.jpg

Глава раёна адзначыў, што фестываль сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці” стаў трывалай пляцоўкай для раскрыцця вялікай колькасці таленавітых сямейных калектываў, якія праносяць праз усе сферы свайго жыцця дух творчага эксперыментавання і любоў да мастацтва.

Вось ужо пяты раз мы сустракаемся на нашым творчым форуме, каб беражліва падтрымліваць і развіваць бліскучыя традыцыі, закладзеныя першым фестывалем сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”. Цёплая сяброўская атмасфера паміж удзельнікамі і гледачамі, адкрытасць усяму новаму — гэтыя якасці вялікай фестывальнай сям’і назаўсёды застаюцца ў сэрцах яго прыхільнікаў, — падкрэсліў Алег Мечыслававіч.

У сваю чаргу, Іван Галабурда зачытаў  арганізатарам, удзельнікам і гасцям фестывалю віншавальны адрас ад міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова. У ім адзначана, што чарговы раз гасцінная слонімская зямля збірае разам артыстаў і майстроў, аб’яднаных імкненнем захоўваць і развіваць традыцыі сямейнай мастацкай творчасці. Міністр выказаў упэўненасць, што фестываль стане сапраўдным святам для ўсіх яго ўдзельнікаў і гледачоў, прынясе радасць творчых сустрэч і добрых ўспамінаў, падзякаваў усім за талент, шчырасць сэрцаў, адкрытасць, любоў і павагу да сваіх блізкіх і краіны, а таксама пажадаў творчых поспехаў, міру і дабрабыту.

На працягу конкурснай праграмы кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя ў Беларусі дзеячы культуры Міхаіл Дрынеўскі (старшыня журы), Валянціна Гладкая, Аляксандр Кавалёў, Уладзімір Радзівілаў, Любоў Раманенка, Тадэуш Стружэцкі і Аляксандр Фурман, вызначала лепшых.

IMG_6304.jpg
IMG_6328.jpgIMG_2238.jpgIMG_2220.jpgIMG_2173.jpgIMG_2105.jpgIMG_2108.jpgIMG_6350.jpgIMG_6339.jpg
Редакция газеты «Гродненская правда»