Роднага краю малюнкі: радкі Навума Гальпяровіча ў праекце “Вершы на свята” чытае студэнт з Туркменістана
Навум Гальпяровіч – сучасны беларускі паэт, публіцыст і журналіст, якога многія могуць ведаць як аўтара і вядучага тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Сёння яго верш з філасофскімі развагамі чытае Гоша Сахедаў, студэнт другога курса філалагічнага факультэта (руская філалогія) ГрДУ імя Янкі Купалы.
Вучыцца ў Гродна Гоша прыехаў з Туркменістана. Ён добра размаўляе па-руску, а вось беларуская мова для яго – тэра інкогніта. Гоша заўсёды любіў літаратуру, асабліва цікавіўся прозай. Але ў Гродне яму прапанавалі выступіць на мерапрыемстве і прачытаць верш на рускай мове, так пачалася любоў да паэтычнага слова. Пасля юнак пагадзіўся ўзяць удзел у нашым праекце “Вершы на свята” і абраў твор Навума Гальпяровіча. Прызнаецца, сэнс адразу не зразумеў, але сябры пераклалі верш на рускую мову, і Гоша ўпадабаў яго змест і тыя думкі, што перададзены аўтарам.
– Верш на беларускай мове чытаю ўпершыню і не адразу атрымліваецца правільна вымаўляць словы. Усё ж беларускую мову я не ведаю. На жаль, чую яе не вельмі часта. Але гэта прыгожая мова, мне падабаецца. Размаўляйце на ёй, сябры! – кажа юнак.
Выбачым замежнаму студэнту невялікія хібы вымаўлення і паслухаем прыгожы кранальны верш Навума Гальпяровіча.
Навум Гальпяровіч
На снезе першым першыя сляды,
Нібы жыццё нанова нехта піша.
Чарнее лес, звініць празрыста ціша,
I ў сэрцы ўжо амаль няма нуды.
На белым палатне зімы,
Дзе дрэў графічныя карункі,
Сябе саміх шукаем мы,
Нібыта лёсу падарункі.
Выткуць на вокнах карункі.
Любага краю малюнкі
Носім у памяці мы
