“Інтэлектуальны турнір” вызначае лепшых

“Інтэлектуальны турнір” вызначае лепшых

Амаль 180 школьнікаў пачатковых класаў Ленінскага раёна Гродна ўзялі ўдзел у раённым алімпіядным руху.
“Інтэлектуальны турнір” праводзіцца аддзелам адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна з мэтай выяўлення і падтрымкі найбольш здольных дзяцей па навучальным прадметам "Руская мова", "Матэматыка", "Беларуская мова", "Чалавек і свет" сярод вучняў 4 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Ужо на працягу чатырох год “Інтэлектуальны турнір” з’яўляецца сур’ёзнай падзеяй у жыцці малодшых школьнікаў раёна і іх настаўнікаў. Гэтае выпрабаванне дазваляе годна падрыхтавацца да наступнага этапу – алімпіядам на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Пасля адборачнага туру і двухдзённага турніру вызначыліся пераможцы. Лепшае веданне рускай мовы паказала Анастасія Клімовіч з пачатковай школы № 1 (настаўніца Ірына Балбатун). Самым моцным матэматыкам стаў Юрый Шутко з СШ № 8 (настаўніца Алена Суркант). Па прадмету "Беларуская мова" дыплом I ступені заваявала Ксенія Лупачык з СШ № 27 (настаўніца Анжэла Жукава). Уладзіслаў Дзятчык з СШ № 23 (настаўніца Галіна Копач) стаў пераможцам па прадмету “Чалавек і свет”.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася на базе гімназіі № 5. Пераможцам уручаны дыпломы і памятныя прызы.
Редакция газеты «Гродненская правда»