Жыхар Ліды знайшоў падбярозавік вагой 840 грамаў

І няхай гавораць, што сёлета з-за засухі не варта чакаць грыбоў. А лідчанін Мікалай Ефімец, заўзяты аматар ціхага палявання, не верыў і не слухаў скептыкаў, слухаў сябе і, верны свайму хобі, накіраваўся ў лес. Як аказалася, нездарма. У яго быў усяго адзін трафей, але які! Падбярозавік вагой 840 грамаў!

IMG_006.jpg

Дома знаходка галавы сям'і зрабіла сенсацыю. Велізарны падбярозавік пад шырокім капелюшом, прытым абсалютна здаровы, паказалі сваякам, суседзям, сябрам...

Жонка Мікалая Жанна Янаўна (менавіта ёй належала ініцыятыва прынесці трафей у рэдакцыю) кажа: "Рука не ўздымалася парэзаць грыб у суп або на патэльню!.."

Пытаннямі «Як?», «Дзе?», «Адкуль?» і іншымі, што тычацца знаходкі такога трафея, засыпалі самаго Мікалая Мікалаевіча...

– Знайшоў яго ў лесе каля вёскі Ліпнішкі Іўеўскага раёна – рос у траве пад бярозамі. Здзівіўся, не паверыў сваім вачам, – распавядае лідчанін.

Падбярозавік быў адзіным у кошыку грыбніка. Больш ні аднаго грыба ён не знайшоў. Аднак пераканаўся: раз вырас у лесе такі цуда-падбярозавік, можна спадзявацца, што ёсць і іншыя. Няхай у гэтым годзе і няшмат, але – ёсць.

Дык ці не пара на ціхае паляванне, за сваімі трафеямі?! А раптам каго-небудзь з нас лес таксама здзівіць?