У Гродне жыхары своечасова адрэагавалі на ўзгаранне

Популярныеновости
Як высветлілася, жыхары вышэй размешчанай кватэры звярнулі ўвагу на дым і патэлефанавалі ў службу выратавання. Дванаццацігадовая дачка гаспадыні, якая на момант узнікнення пажару была ў іншым пакоі, даведалася пра здарэнне ад суседзяў. Разам яны зачынілі балконныя дзверы для выключэння скразняку і залілі полымя вадой. Тым часам іншая суседка ў двары сустрэла падраздзялення выратавальнікаў. Байцы МНС пераканаліся, што ўзгаранне поўнасцю ліквідавана, людзям і маёмасці пагрозы няма.
Прычына пажару высвятляецца. Найбольш верагодная версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём. Чыя бестурботнасць павярнулася пажарам, усталёўваюць спецыялісты РАУС.
