Гродзенскія «Варвары» вырвалі перамогу ў рыжскіх «Львоў»
У рамках Балтыйскага дывізіёна Усходняй лігі амерыканскага футбола гродзенскія «Варвары» вырвалі перамогу ў рыжскіх «Львоў» з лікам 26:12. Такім чынам забяспечылі сабе месца ў плэй-оф.
Ідучы на гульню, спадзявалася знайсці адказ на пытанне, якое чула неаднаразова: «Чаму амерыканскі футбол часта называюць «шахматамі на футбольным полі»?» Высветлілася, што і там, і там не абысціся без логікі. Гульня сапраўды складаная. Таму і нядзіўна, што час ад часу з трыбун чулася падобнае: «Што адбываецца?» «Не разумею». «Зараз паглядзім далей». Няхай многія і не ведалі дасканала правіл (і я ў тым ліку), але ўсіх нас яднала прага перамогі.
Іосіф Багдзевіч разам з унукам Сяргеем прыйшлі падтрымаць сына і тату, гульца гродзенскіх «Варвараў» Аляксандра Багдзевіча.
– Сяргей, хто лепшы з «Варвараў»? – пытаюся я.
– Тата, – нават не раздумваючы, адказвае малы.
Сяргея і Аляксандра прыкмеціла адразу: яны асабліва пільна сачылі за ходам гульні.
– Прыйшлі падтрымаць «Варвараў», а таксама свайго сябра Яўгена Шчуку. Як толькі ён з’явіўся ў камандзе, дык з таго часу з задавальненнем сочым за ёю. Верым у перамогу каманды, бо яны найлепшыя, – дзеляцца ўражаннямі хлопцы.
Пасля гульні мела магчымасць паразмаўляць з хлопцамі з «Варвараў».
– Усё жыццё займаюся баскетболам, аднойчы вырашыў паспрабаваць штосьці новае. Я разумеў, што мне не хапае сутыкненняў, зацятых змаганняў, а гэта мне мог даць амерыканскі футбол, – дзеліцца адзін з «Варвараў» Томас Гаўранін.
Галоўны трэнер каманды Аляксей Серабракоў лепшым гульцом «Варвараў» назваў Яўгена Шчуку і дадаў, што родныя сцены заўсёды дапамагаюць.
Цяпер я з упэўненасцю магу сказаць, што амерыканскі футбол – нязменны спадарожнік майго жыцця.
– Хлопцы, дзякуй за гульню. Чакаем ад вас новых перамог.

Вольга Заенчкоўская, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы
Фота аўтара
Фота аўтара