Смаргонскія музейшчыкі прапанавалі праехацца па маршруце “Крэўскі шлях”

Смаргонскія музейшчыкі прапанавалі праехацца па маршруце “Крэўскі шлях”

Мудрацы гавораць: «Хочаш пачаць новае жыццё? Пачні вандраваць!». І неабавязкова ў далёкія краіны. Пачніце вандраваць хаця б па Смаргоншчыне. А  супрацоўнікі Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея гатовы вашы падарожжы зрабіць больш цікавымі і змястоўнымі, расказвае  shliah.by.

Першым пунктам прыпынку стала вёска Наваспаск, дзе захаваліся руіны былой уніяцкай царквы. Пра гісторыю гэтай святыні, а таксама пра гісторыю Смаргоні і ваколіц распавядалі супрацоўнікі музея Вольга Самаркіна і Павел Картавік.

2.jpg
3.jpg
5.jpg

Далей шлях турыстаў ляжаў у вёску Багушы, дзе знаходзіцца Свята-Увядзенскі Стаўрапігіяльны жаночы манастыр. Паслушніца манастыра Ірына правяла цікавую экскурсію.

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

З Багушоў аўтобус накіраваўся ў Крэва. Удзельнікі экскурсійнага тура наведалі царкву Святога Аляксандра Неўскага, пра гісторыю гэтай святыні распавядаў айцец Аляксандр Шэлест.

13.jpg

14.jpg

Гісторыя Нальшчанскага княства, Крэва і Крэўскага замка надзвычай багатая і цікавая. Пра яе распавядала дырэктар музея Алена Бобіна.

Наведвальнікам была прадстаўлена анімацыйная праграма “Цені Крэўскага замка”, пасля чаго ўсім жадаючым прапанавалі паўдзельнічаць у майстар-класах майстроў народнай творчасці.

15.jpg
16.jpg
17.jpg
19.jpg
20.jpg
22.jpg
23.jpg
25.jpg
26.jpg
28.jpg
29.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»